Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улады ніколі не гатовыя да зімы», — былая дэпутатка гарсавету Вольга Карач ацаніла, што выявіў цыклён «Улі» ў камунальнай сфэры Беларусі

Вольга Карач, архіўнае фота
Вольга Карач, архіўнае фота

Былая дэпутатка Віцебскага гарсавету, кіраўніца «Нашага дому» Вольга Карач адказала на пытаньні ў перадачы «ПіК Свабоды» 9 студзеня.

Цыклён «Улі» ўдарыў па Беларусі. У краіне заносы, адключэньні электрычнасьці і затрымкі цягнікоў, транспартны каляпс у Менску і іншых гарадах. Ці ў стане ўлады кантраляваць сытуацыю і ці можна атрымаць праўдзівую інфармацыю, калі ў краіне няма незалежных блогераў і недзяржаўных арганізацый, якія манітораць сытуацыю, а за публічныя скаргі на ўлады можна трапіць за краты?

Пра гэта пагаварылі з былой дэпутаткай Віцебскага гарсавету 15 скліканьня Вольгай Карач. Створаная ёй грамадзянская кампанія «Наш дом» у свой час у Беларусі займалася праблемамі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Грамадзкая дзяячка, кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом» Вольга Карач ня верыць, што камунальныя службы ў Беларусі хутка дадуць рады наступствам цыклёну «Улі», які абрушыўся на Беларусь.

Паводле Вольгі Карач, магчымасьці грамадзтва значна зьменшыліся праз тое, што ўлада з палітычных прычын абмяжоўвае ініцыятыўнасьць грамадзянаў.

«Беларускія ўлады ніколі не гатовыя да зімы. Зіма ў нас заўсёды наступае нечакана, сьнег ідзе нечакана, і зразумела, што яны проста не спраўляюцца з гэтай сытуацыяй. Тое, што яны звычайна прапаноўваюць, гэта раздаць шуфлі мясцовым жыхарам, рабіць нейкія суботнікі, чысьціцца самім, але насамрэч гэта ня выйсьце. З аднаго боку, яны сапраўды ўсіх выганяюць, каго толькі можна, з другога боку — тэхніка вельмі старая».

У Беларусі віруе цыклён «Улі». Што адбываецца ў гарадах і на дарогах. ФОТА

Беларуская чыгунка вывела на расчыстку шляхоў ад сьнегу адмысловыя цягнікі. У Лёзьне спыніўся цягнік, які накіроўваўся з Масквы ў Полацак. Сьцьвярджаюць, што зламаўся цеплавоз.
1/10 Беларуская чыгунка вывела на расчыстку шляхоў ад сьнегу адмысловыя цягнікі. У Лёзьне спыніўся цягнік, які накіроўваўся з Масквы ў Полацак. Сьцьвярджаюць, што зламаўся цеплавоз.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Прыбіраюць сьнег на агульнадзяржаўных і мясцовых дарогах амаль 2 тысячы адзінак тэхнікі, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
2/10 Прыбіраюць сьнег на агульнадзяржаўных і мясцовых дарогах амаль 2 тысячы адзінак тэхнікі, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Магілёўскай вобласьці заявілі аб складанай сытуацыі праз стыхію. Раніцай у «Магілёўэнэрга» паведамілі аб 17 заяўках ад спажыўцоў, якія засталіся безь сьвятла.
3/10 У Магілёўскай вобласьці заявілі аб складанай сытуацыі праз стыхію. Раніцай у «Магілёўэнэрга» паведамілі аб 17 заяўках ад спажыўцоў, якія засталіся безь сьвятла.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў ужо ў ноч на 9 студзеня выяжджалі для дапамогі кіроўцам, аўтамабілі якіх захрасьлі ў гурбах сьнегу.
4/10 Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў ужо ў ноч на 9 студзеня выяжджалі для дапамогі кіроўцам, аўтамабілі якіх захрасьлі ў гурбах сьнегу.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Тэхніка для прыбіраньня сьнегу працуе на вуліцах гарадоў і ў Горадзенскай вобласьці. Фота выданьня «Гродзенская праўда»
5/10 Тэхніка для прыбіраньня сьнегу працуе на вуліцах гарадоў і ў Горадзенскай вобласьці. Фота выданьня «Гродзенская праўда»
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Мар’інай Горцы з тэхнікай працуюць дворнікі, а з шуфлямі прыбіраць сьнег вывелі школьнікаў.
6/10 У Мар’інай Горцы з тэхнікай працуюць дворнікі, а з шуфлямі прыбіраць сьнег вывелі школьнікаў.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Ратаўнікі і міліцыя заклікала грамадзян не карыстацца аўтатранспартам праз складаныя ўмовы надвор’я.
7/10 Ратаўнікі і міліцыя заклікала грамадзян не карыстацца аўтатранспартам праз складаныя ўмовы надвор’я.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Менску і іншых гарадах Беларусі на прыпынках грамадзкага транспарту ўтвараюцца вялікія чэргі.
8/10 У Менску і іншых гарадах Беларусі на прыпынках грамадзкага транспарту ўтвараюцца вялікія чэргі.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Беларусі сьнег прыбіраюць больш за 6 420 камунальнікаў. На вуліцах гарадоў і вёсак, паводле ўладаў, працуюць 1764 адзінкі спэцыяльнай камунальнай тэхнікі.
9/10 У Беларусі сьнег прыбіраюць больш за 6 420 камунальнікаў. На вуліцах гарадоў і вёсак, паводле ўладаў, працуюць 1764 адзінкі спэцыяльнай камунальнай тэхнікі.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У некаторых гарадах ствараюць пункты раздачы інвэнтару добраахвотнікам, якія хочуць дапамагчы ўладам у барацьбе з прыроднай стыхіяй. У ліквідацыі наступстваў стыхіі ўдзельнічаюць камунальнікі, вайскоўцы і школьнікі.
10/10 У некаторых гарадах ствараюць пункты раздачы інвэнтару добраахвотнікам, якія хочуць дапамагчы ўладам у барацьбе з прыроднай стыхіяй. У ліквідацыі наступстваў стыхіі ўдзельнічаюць камунальнікі, вайскоўцы і школьнікі.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Previous slide
Next slide

Паводле Вольгі Карач, мясцовыя ўлады вельмі ня любяць, калі на камунальныя недахопы скардзяцца простыя грамадзяне, бо гэта вымушае іх дадаткова напружвацца і шукаць рэсурсы, якіх катастрафічна не хапае. У досьведзе актывісткі ёсьць выпадкі, калі мясцовыя ўлады сьвядома блякавалі ініцыятывы грамадзянаў, накіраваныя на вырашэньне камунальных праблемаў.

«Гэта звычайны першы крок, калі ўлады на мясцовым узроўні спрабуюць блякаваць усіх актыўных грамадзян. Мне нават казалі: „Вы лепш пікеты супраць Лукашэнкі праводзьце, але ня лезьце ў гэтую камунальную сфэру, бо нам тут працаваць трэба, а грошай не хапае. Бо вы цісьнеце, каб гэтыя грошы мы трацілі на вас“».

Актывістка лічыць камунальную сфэру самай непразрыстай і таму вельмі карумпаванай.

«Вельмі цяжка пралічыць, колькі грошай выдзелена на тое, каб прыбрацца зь сьнегам ці пакласьці асфальт. І колькі гэта каштуе насамрэч. Асабліва калі няма актыўных грамадзянаў, якія гэта кантралююць на месцах», — заўважыла Вольга Карач.

Паводле Вольгі Карач, праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі грамадзкая актыўнасьць у краіне значна зьнізілася і гэта не спрыяе таму, каб камунальныя праблемы вырашаліся загадзя.

«Колькасьць людзей, якія задавалі ўладзе балючыя для яе пытаньні, значна зьменшылася. А чым больш людзей пытаецца, чым больш людзей абʼядноўваецца, кажа, вось нам трэба вырашыць тую ці тую праблему, што вось гэта нашы грошы, тады і меншы ціск на асобнага грамадзяніна. А калі адна бабулька на ўсю вёсачку скардзіцца, тады, зразумела, прасьцей гэтую бабульку нейкім чынам прымусіць замаўчаць, чым выконваць яе патрабаваньні. Гэта схема працавала і 10 гадоў таму, і 20 гадоў. Тут адзінае рашэньне — гэта салідарнасьць, ня быць у самоце, а менавіта спрабаваць абʼядноўвацца», — мяркуе Вольга Карач.

Вольга Карач перакананая, што ня толькі камунальная сфэра Беларусі патрабуе кардынальнага рэфармаваньня, але і сыстэма мясцовага самакіраваньня, якая, на яе думку, усё больш адстае ад сучасных патрабаваньняў. Што да сёньняшняй сытуацыі на дарогах і ў дамах беларусаў, Карач раіць кожнаму не спадзявацца на ўладу, а рабіць тое, што яму па сілах.

Гэтак, улічваючы моцныя маразы і заторы на дарогах, Вольга Карач параіла не рызыкаваць і па магчымасьці не выпраўляцца ў дальнюю дарогу, адкласьці паездкі, калі яны не тэрміновыя. Але і тым, хто застаўся дома, актывістка раіць падрыхтавацца да надзвычайнай сытуацыі.

«Трэба паклапаціцца, каб дома на ўсялякі выпадак былі прылады, каб можна было і гарбаты зрабіць, калі не будзе электрычнасьці, каб быў запас вады, патрэбных лекаў. І вельмі важна таксама мець прадукты, якія не патрабуюць доўгага часу гатаваньня. Мець акумулятары і гэтак далей. Гэта проста той мінімум, які павінен быць у кожнага чалавека, бо мы бачым, што зараз жыцьцё такое, што можа здарыцца што заўгодна, і таму трэба забясьпечыць сабе пэўную самастойнасьць».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG