Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы цыклёну «Улі» ў Беларусі: 251 населены пункт безь сьвятла, заносы на дарогах, транспартны каляпс у Менску

Сьнег
Сьнег

Ратаўнікі папярэджваюць, што празь вялікія сьнегапады могуць быць абрывы лініяў электраперадачы, цяжкасьці з праездам аўтадарогамі, падзеньні дрэваў.

Выводзяць цяжкую тэхніку, закрываюць дарогі

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў загадаў Унутраным войскам вывесьці на дарогі цяжкую тэхніку: усюдыходы, БТРы, «Волатаў» і «Тыграў». Яны будуць дапамагаць камунальным службам ў прыбіраньні сьнегу.

Некаторыя ўчасткі дарог, у тым ліку абласнога і рэспубліканскага значэньня, будуць закрывацца, сказаў ён:

«Лепш закрыць, пачысьціць, чым у палоне апынецца вялікая колькасьць транспарту».

У Менску з раніцы быў транспартны каляпс

Праз моцны сьнегапад і парывісты вецер у розных раёнах Менску масава спыняюцца тралейбусы і аўтобусы, на асобных участках рух паралізаваны, піша @smartpress.

Ад 5:30 раніцы збоі зафіксавалі на праспэктах Пушкіна, Ракасоўскага, Партызанскай, вуліцах Панамарэнкі, Ангарскай, Каліноўскага, Лабанка і іншых. У розны час не хадзілі па маршрутах дзясяткі тралейбусаў і аўтобусаў. Прычына — завіруха і праблемы з кантактнай сеткай. «Менсктранс» просіць пасажыраў плянаваць больш часу на дарогу і сачыць за навінамі.

У Беларусі віруе цыклён «Улі». Што адбываецца ў гарадах і на дарогах. ФОТА

Беларуская чыгунка вывела на расчыстку шляхоў ад сьнегу адмысловыя цягнікі. У Лёзьне спыніўся цягнік, які накіроўваўся з Масквы ў Полацак. Сьцьвярджаюць, што зламаўся цеплавоз.
1/10 Беларуская чыгунка вывела на расчыстку шляхоў ад сьнегу адмысловыя цягнікі. У Лёзьне спыніўся цягнік, які накіроўваўся з Масквы ў Полацак. Сьцьвярджаюць, што зламаўся цеплавоз.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Прыбіраюць сьнег на агульнадзяржаўных і мясцовых дарогах амаль 2 тысячы адзінак тэхнікі, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
2/10 Прыбіраюць сьнег на агульнадзяржаўных і мясцовых дарогах амаль 2 тысячы адзінак тэхнікі, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Магілёўскай вобласьці заявілі аб складанай сытуацыі праз стыхію. Раніцай у «Магілёўэнэрга» паведамілі аб 17 заяўках ад спажыўцоў, якія засталіся безь сьвятла.
3/10 У Магілёўскай вобласьці заявілі аб складанай сытуацыі праз стыхію. Раніцай у «Магілёўэнэрга» паведамілі аб 17 заяўках ад спажыўцоў, якія засталіся безь сьвятла.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў ужо ў ноч на 9 студзеня выяжджалі для дапамогі кіроўцам, аўтамабілі якіх захрасьлі ў гурбах сьнегу.
4/10 Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў ужо ў ноч на 9 студзеня выяжджалі для дапамогі кіроўцам, аўтамабілі якіх захрасьлі ў гурбах сьнегу.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Тэхніка для прыбіраньня сьнегу працуе на вуліцах гарадоў і ў Горадзенскай вобласьці. Фота выданьня «Гродзенская праўда»
5/10 Тэхніка для прыбіраньня сьнегу працуе на вуліцах гарадоў і ў Горадзенскай вобласьці. Фота выданьня «Гродзенская праўда»
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Мар’інай Горцы з тэхнікай працуюць дворнікі, а з шуфлямі прыбіраць сьнег вывелі школьнікаў.
6/10 У Мар’інай Горцы з тэхнікай працуюць дворнікі, а з шуфлямі прыбіраць сьнег вывелі школьнікаў.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Ратаўнікі і міліцыя заклікала грамадзян не карыстацца аўтатранспартам праз складаныя ўмовы надвор’я.
7/10 Ратаўнікі і міліцыя заклікала грамадзян не карыстацца аўтатранспартам праз складаныя ўмовы надвор’я.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Менску і іншых гарадах Беларусі на прыпынках грамадзкага транспарту ўтвараюцца вялікія чэргі.
8/10 У Менску і іншых гарадах Беларусі на прыпынках грамадзкага транспарту ўтвараюцца вялікія чэргі.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У Беларусі сьнег прыбіраюць больш за 6 420 камунальнікаў. На вуліцах гарадоў і вёсак, паводле ўладаў, працуюць 1764 адзінкі спэцыяльнай камунальнай тэхнікі.
9/10 У Беларусі сьнег прыбіраюць больш за 6 420 камунальнікаў. На вуліцах гарадоў і вёсак, паводле ўладаў, працуюць 1764 адзінкі спэцыяльнай камунальнай тэхнікі.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
У некаторых гарадах ствараюць пункты раздачы інвэнтару добраахвотнікам, якія хочуць дапамагчы ўладам у барацьбе з прыроднай стыхіяй. У ліквідацыі наступстваў стыхіі ўдзельнічаюць камунальнікі, вайскоўцы і школьнікі.
10/10 У некаторых гарадах ствараюць пункты раздачы інвэнтару добраахвотнікам, якія хочуць дапамагчы ўладам у барацьбе з прыроднай стыхіяй. У ліквідацыі наступстваў стыхіі ўдзельнічаюць камунальнікі, вайскоўцы і школьнікі.
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Previous slide
Next slide

Многія населеныя пункты Беларусі безь сьвятла

За апошнія содні наступствы моцнага сьнегу пазбавілі электрычнасьці 251 паселішча. Бяз току засталіся 997 трансфарматарных падстанцыяў, 30 фэрмаў і 6 кацельняў у Віцебскай, Менскай і Гомельскай вобласьцях, паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі. Раніцой рамонтныя працы ідуць у 44 пунктах.

Энэргетыкі аднаўляюць электразабесьпячэньне ў 24 населеных пунктах Беларусі. Аб гэтым паведамілі БелТА у «Белэнэрга»:

«У ноч на 9 студзеня Беларусь апынулася ва ўладзе магутнага цыклёну „Улі“, які прынёс моцныя сьнегапады, мяцеліцу і шквалісты вецер. Стыхія парушыла працу энэргасыстэмы ў шэрагу рэгіёнаў, аднак дзякуючы апэратыўнаму рэагаваньню энэргетыкаў абстаноўку ўдаецца стабілізаваць. Энэргетыкі працуюць дзень і ноч».

На 10.00 9 студзеня аднаўленчыя працы працягваюцца ў 24 паселішчах, пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласьцях.

Заносы на дарогах

Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў выяжджалі для выцягваньня зь сьнежных заносаў больш як 100 аўтамабіляў: хуткай дапамогі, аўтобусаў, легкавікоў і грузавікоў, зазначае ведамства.

У Карэліцкім раёне (Горадзенская вобласьць) каля вёскі Возерскае ў сьнезе затрымаўся турыстычны аўтобус, у салёне якога былі 48 чалавек, у тым ліку шасьцёра дзяцей. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў, пасьля буксіраваньня аўтобус «працягнуў рух па маршруце».

У Дрыбінскім, Кіраўскім, Глускім, Горацкім, Быхаўскім, Магілёўскім і Чавускім раёнах Магідёгскай вобласьці ратаўнікі дасталі 8 легкавікоў, якія захрасьлі ў сьнезе і не маглі працягнуць рух па дарогах, паведамляе МНС.

У Салігорскім раёне дапамаглі выцягнуць аўтамабіль, які зьехаў у прыдарожны роў. А ў Жыткавічах падразьдзелы МНС дапамаглі адбуксіраваць аўтобус. Пасажыраў у ім не было.

У вёсцы Першамайск (Столінскія Хутары) Столінскага раёну таксама спатрэбілася дапамога ратаўнікоў: легкавы аўтамабіль затрымаўся ў сьнезе.

Паводле апэратыўнай інфармацыі, пацярпелых у час цыклёну «Улі» няма.

Спазьняюцца цягнікі

Празь сьнег і моцны вецер пачалі спазьняцца цягнікі, інфармуе Беларуская чыгунка. На асобных участках: Менск — Ворша, Менск — Гомель, Менск — Берасьце, Жлобін — Каленкавічы цягнікі едуць з адхіленьнем ад графіку.

Як сьведчыць онлайн-табло Менскага чыгуначнага вакзалу, затрымка цягнікоў носіць масавы характар і складае да 2 гадзін.

Складаныя ўмовы надвор’я застаюцца

У Беларусі абвясьцілі чырвоны ўзровень небясьпекі:

«9 студзеня чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны сьнег, ноччу па паўднёвым усходзе вельмі моцны сьнег. У многіх раёнах мяцеліца, на дарогах сьнежныя заносы, узмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с, ноччу месцамі да 24 м/с. У Менску 9 студзеня чакаецца моцны сьнег, мяцеліца, на дарогах сьнежныя заносы, ноччу — узмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с».

На асобных участках дарог будзе галалёд. Тэмпература паветра −8...−14°С, па паўднёвым усходзе −4...−7°С.

Пазьней сыноптыкі панізілі ўзровень небясьпекі з чырвонага, максымальнага, да аранжавага ўзроўню.

Цыклён «Улі»

Цыклён «Улі» — гэта магутны атмасфэрны віхор, які ў пачатку студзеня 2026 году прынёс моцныя сьнегапады і маразы ў Эўропу, рухаючыся з захаду кантынэнту ў бок Беларусі і ствараючы магутныя віхуры на стыку арктычнага халоднага паветра і вільготных міжземнаморскіх паветраных масаў. У больш агульным сэнсе цыклён — гэта абшар паніжанага атмасфэрнага ціску, які круціцца супраць гадзіньнікавай стрэлкі (у паўночнай паўкулі). Назву цыклёну «Улі» далі нямецкія мэтэаролягі, якія прагназавалі на яго шляху зьмешаныя ападкі з парывамі ветру да 80 км/г.

Сыноптыкі ўжо назвалі цыклён «далёкім сваяком знакамітага „Хавіера“» — магутнага сьнегавога цыклёну, які пранёсься па Эўропе ў сакавіку 2013 году. Празь Беларусь «Хавіер» тады прайшоў 15 сакавіка, вынікам яго стаў транспартны каляпс на тэрыторыі ўсёй краіны. Максымальны прырост сьнегавога покрыва склаў за дзень 26 сантымэтраў, але сытуацыя пагоршылася праз тое, што сьнегу на той момант ужо было шмат. У выніку месцамі таўшчыня сьнегу сягала 57 сантымэтраў і больш.

За 8–9 студзеня 2026 году, паводле апошняга абнаўленьня эўрапейскай прагнознай мадэлі надвор’я ЕСМWF, на паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца месячная норма ападкаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG