Паводле Памежнага камітэту Беларусі там цяпер у чарзе 800 машын.
Такім чынам, чарга легкавых аўтамабіляў на ўезд у Польшчу за выходныя дні павялічылася ў шэсьць з паловай разоў, пішуць беларускія памежнікі.
Як пішуць людзі з чаргі ў чаце, разьлічаны імі час чаканьня складае каля двух дзён. Кіроўцы зазначаюць, што гэта звычайная рэч у такі пэрыяд году: перад Калядамі і Новым годам заўсёды чакаюць выезду з ЭЗ у Беларусь, а пасьля сьвятаў — у адваротны бок.
Перад Баброўнікамі (Бераставіца з боку Беларусі) раніцай 5 студзеня ў чарзе было 100 легкавых аўтамабіляў.
На 10 гадзін раніцы перад літоўскім памежным пераходам Меднікі (Каменны Лог) зафіксавалі 40 легкавікоў.
Форум