Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве летась затрымалі рэкордную колькасьць кантрабандных цыгарэт, палова зь іх беларускія


Кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі. Архіўнае фота
Кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі. Архіўнае фота

Сярод кантрабандных найбольш цыгарэт было пад маркай Minsk — 37% ад агульнай колькасьці.

Як паведамляе BNS, летась літоўскія памежнікі затрымалі рэкордную колькасьць кантрабандных цыгарэт — 4 млн 440,6 тысячы пачкаў, паведаміла ў пятніцу Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Гэта найбольшая за год колькасьць затрыманых нелегальных тытунёвых вырабаў за ўсю гісторыю дзейнасьці службы — трэць стагодзьдзя з моманту аднаўленьня незалежнасьці Літвы.

Гэта больш чым утрая перавышае вынік 2024 году. Кошт затрыманых у мінулым годзе тытунёвых вырабаў складае амаль 21,1 млн эўра, а перадухіленыя страты для дзяржаўнага бюджэту — больш за 18,8 млн эўра. Леташні год стаў асаблівым і тым, што ў Літву спрабавалі завезьці больш нелегальных цыгарэт з Латвіі больш, чым зь Беларусі. Раней такой зьявы не назіралася.

У 2025 годзе памежнікі выявілі 917 выпадкаў кантрабанды і незаконнай перавозкі тавараў (у 2024 г. — 637), зь іх у 911 выпадках перавозілася тытунёвая прадукцыя. За незаконную перавозку тавараў летась былі затрыманыя 352 чалавекі.

50,1% затрыманых памежнікамі цыгарэт увезена праз унутраную мяжу Эўразьвязу — з Латвіі, 49,2% — зь Беларусі, 0,3% — з Расеяі. Яшчэ ў 0,4% выпадкаў шлях трапляньня кантрабанды ў Літву застаўся невядомым.

Што да марак, то больш за ўсё было затрымана цыгарэт пад назвай Minsk — 37% ад агульнай колькасьці. 26% склалі таксама беларускія цыгарэты маркі NZ. 15% і 13% прыпала на Marlboro і Winston, пачкі якіх амаль ува ўсіх выпадках былі без акцызных марак.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG