Як вынікае зь інфармацыі аб вылетах і прылётах на сайце Нацыянальнага аэрапорту «Менск», першы самалёт зь Менску вылецеў у Тэль-Авіў а 7:10 беларускага часу.
Адваротны рэйс — з Тэль-Авіву ў Менск — адбудзецца сёньня. Самалёт «Белавія» мусіць прызямліцца ў Беларусі а 20:40.
Раней паведамлялі, што рэйсы ў Ізраіль будуць выконвацца два разы на тыдзень, у чацьвер і нядзелю: вылет зь Менску — а 07:10, прыбыцьцё — а 12:20; вылет з Тэль-Авіву — а 13:15, прыбыцьцё — а 20:40.
Працягласьць палёту складае 6 гадзін 10 хвілін і 6 гадзін 25 хвілін адпаведна.
Рэйсы выконваюцца на самалётах «Боінг 737-8».
Форум