Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААЭ — найбольш бясьпечная краіна сьвету, Беларусь на 90-м месцы


Андора — найбольш бясьпечная краіна Эўропы, на думку складальнікаў Safety Index by Country 2026
Андора — найбольш бясьпечная краіна Эўропы, на думку складальнікаў Safety Index by Country 2026

Сэрвіс Numbeo прадставіў Safety Index by Country 2026 — індэкс бясьпекі розных краінаў.

Рэйтынг закліканы дапамагаць турыстам і прадпрымальнікам арыентавацца ў прасторы, ацэньваць рызыкі.

Згодна зь сьпісам краінаў, Беларусь больш небясьпечная за Палестыну і Судан, дзе ідуць баявыя дзеяньні.

На дзіва, нават Украіна, якая вядзе вайну супраць расейскіх агрэсараў, ідзе на 82-м месцы, вышэйшым за Беларусь, якая займае 90-ю пазыцыю.

Сярод краінаў, куды найчасьцей эмігруюць беларусы, Польшча на 29-м радку, а Літва на 40-м.

Агулам у рэйтынгу прадстаўленыя 150 дзяржаў. Больш небясьпечна за Беларусь, на думку складальнікаў, у трох іншых краінах Эўропы — Францыі, Бэльгіі і Ірляндыі (114-е, 93-е і 92-е месцы).

Найбольш небясьпечнай краінай складальнікі Safety Index by Country 2026 назвалі Папуа-Новую Гвінэю, а перад ёй — Вэнэсуэла.

Найбольш бясьпечнай прызнаныя Аб’яднаныя арабскія эміраты. На другой пазыцыі Катар, на трэцяй Андора. Яна ж адначасна й найбольш бясьіпечная краіна Эўропы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG