Брытанскі аналітычны цэнтар Oxford Insights апублікаваў даклад «Індэкс гатоўнасьці ўрадаў да штучнага інтэлекту» (Government AI Readiness Index). Аўтары ацанілі, наколькі ўрады 195 краінаў гатовыя ўкараняць і выкарыстоўваць штучны інтэлект у дзяржаўных працэсах, эканоміцы і грамадзтве, піша Devby.
Беларусь заняла ў рэйтынгу 121 месца — паміж астраўнымі дзяржавамі Каба-Вэрдэ і Трынідад і Табага. Гэта найгоршы вынік сярод эўрапейскіх краін.
Краіны ацэньваліся паводле 6 крытэраў:
- Інстытуцыянальная здольнасьць — ці ў стане дзяржава актыўна ўплываць на тое, як ШІ разьвіваецца і выкарыстоўваецца ў краіне.
- Кіраваньне і рэгуляваньне — якія ў дзяржаве мэханізмы нагляду для адказнага і бясьпечнага выкарыстаньня ШІ, а таксама абароны грамадзкіх інтарэсаў.
- Інфраструктура для ШІ — якая ёсьць тэхнічная і лічбавая база для разьвіцьця і выкарыстаньня ШІ;
- Укараненьне ШІ ў дзяржсэктары — наколькі эфэктыўна органы выкарыстоўваюць ШІ ў сваёй працы.
- Распрацоўка і распаўсюд ШІ — як дзяржавы падтрымліваюць стварэньне штучнаінтэлектуальных тэхналёгій і іхнае ўкараненьне ў эканоміцы.
- Устойлівасьць — як грамадзтва і эканоміка адаптуюцца да наступстваў укараненьня ШІ.
Хто ў топе?
- ЗША
- Вялікая Брытанія
- Францыя
- Нідэрлянды
- Нямеччына
- Кітай
Форум