22 лістапада будзе 54-я гадавіна забойства 35-га прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальдам. Гадавіна шараговая, не юбілейная — але спэцвыпуск «Зоны Свабоды» прысьвечаны гэтай тэме таму, што ў Амэрыцы адкрываюць апошнюю частку сакрэтнага архіву, прысьвечанага забойству, а ў Беларусі — нават ня думаюць.