Дыягназ «шызатрапічнае расстройства» не азначае аўтаматычна, што чалавек знаходзіцца не пры сьвядомасьці зь юрыдычнага гледзішча.
Кобрынскаму грамадзкаму актывісту Алесю Меху прысудзілі 115 рублёў штрафу за непадпарадкаваньне дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі.
Справу «9 траўня» вярнулі ў пракуратуру. Справа за ўдзел у пагромах прадстаўніцтваў расейскіх банкаў у Кіеве, усё яшчэ разглядаецца ў судзе.
Паэта і палітыка Ўладзімера Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за словы «Калі ёсьць воля бараніць свае правы, дык трэба выходзіць і бараніць», сказаныя ім 16 кастрычніка ў эфіры тэлеканалу Белсат пра акцыю «Марш абураных беларусаў 2.0».
Рада Беларускага ПЭН-цэнтру выступіла з заявай у зьвязку з чарговай адміністрацыйнай справай супраць ганаровага старшыні арганізацыі Ўладзімера Някляева.
«У цяперашні час прад’яўлена абвінавачаньне дзесяці вайскоўцам: 8 сяржантам, прапаршчыку і афіцэру. Яшчэ адзін афіцэр знаходзіцца ў статусе падазраванага»
Маскоўскі раённы суд Менску адмовіў Ганне Бахціной у задавальненьні пазову да Міністэрства юстыцыі. Бахціна зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе больш высокай інстанцыі.
Андрэя Вабішчэвіча судзілі за ўдзел у вясновай акцыі недармаедаў і прызналі невінаватым, бо яго на той акцыі не было. Цяпер пінскі суд пастанавіў, каб актывісту былі кампэнсаваныя судовыя выдаткі.
На палітыка Уладзімера Някляева складзены адміністрацыйны пратакол за інтэрвію тэлеканалу «Белсат» напярэдадні «Маршу абураных беларусаў 2.0». Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзеньня масавага мерапрыемства з парушэньнем яго арганізацыі і правядзеньня».
Праваабаронцу «Вясны» Алега Мацкевіча і актывіста Алеся Абрамовіча з Барысава пакаралі штрафамі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова.
У Маскоўскім судзе прайшлі судовыя спрэчкі на працэсе, дзе разглядаецца скарга былой адвакаткі Ганны Бахціной да Мінʼюсту.
30 кастрычніка Крупскі раённы суд пакараў мастака Алеся Пушкіна штрафам у 5 базавых велічыняў (115 рублёў) за ўдзел у правядзеньні 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі».
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела штрафамі па 45 базавых велічынь (1035 рублёў), Ганну Аземшу і Аляксандра Баразенку штрафамі па 25 базавых (575 рублёў).
Баранавіцкі праваабаронца Аляксандар Вайцешык аштрафаваны на 920 рублёў за «абразу і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі».
На разгляд суду Гомельскага раёну паступіла справа затрыманага ў Беларусі 24-гадовага грамадзяніна Францыі Жаляна Віё. Дата суду не паведамляецца.
Затрыманы пры выезьдзе зь Беларусі ва Ўкраіну, Жалян Віё меў у кішэні патрон, які яму падараваў у Варшаве польскі сябар у якасьці сувэніра. Суд над затрыманым мае адбыцца празь некалькі тыдняў. Яму пагражае ад трох да сямі гадоў турмы за незадэкляраваны правоз боепрыпасаў празь мяжу.
Затрыманьне адбылося позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста.
Бабруйскага актывіста прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці, блогера Алега Жалнова вінавацяць у зьнявазе гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі службовых асобаў Упраўленьня ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму і Бабруйскага гарвыканкаму. Бабруйскі суд пачаў разгляд пазову.
27 кастрычніка ў Маскоўскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову адваката Ганны Бахціной да Міністэрства юстыцыі. Бахціна просіць суд абавязаць Мінʼюст адмяніць пастанову, паводле якой у верасьні яе пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі.
Рэгіянальны прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў з Гомля не знайшоў абароны ў беларускіх судах і зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яго аштрафавалі за гучную лаянку, хоць пасьля апэрацыі на гартані ён можа гаварыць толькі шэптам.
Сёньня старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч у кулюарах Палаты прадстаўнікоў адказаў на пытаньні журналістаў пра гучныя справы.
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе распачнецца працэс над расейскім праваслаўным сьвятаром айцом Мікалаем (Кірэевым), якога вінавацяць у вэрбаваньні беларускіх жанчын дзеля заняткаў прастытуцыяй за межамі краіны.
20 кастрычніка жыхар Менску 1988 году нараджэньня ў стане алькагольнага ап’яненьня наўмысна нанёс некалькі ўдараў у галаву і іншыя часткі цела сабакі, затым выкінуў сабаку зь пятага паверху жылога дому на вуліцы Ясеніна.
Былы старшыня Сеньніцкага райвыканкаму Віктар Цапота прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Адміністрацыя Горацкай калёніі № 9 адклікала прадстаўленьне аб пераводзе палітвязьня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым адбыцьця пакараньня.
Украінскі консул сустрэўся ў Краснадарскім СІЗА з затрыманым у Беларусі расейскімі спэцслужбамі грамадзянінам Украіны Паўлам Грыбам. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамэнту консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Пагарэльцаў.
Салігорскі вертыкальшчык адмаўляе, што браў грошы за дапамогу ў вяртаньні даўгоў гаспадарак.
Менскі абласны суд 23 кастрычніка пачаў разглядаць справу Аляксандра Рымашэўскага — былога кіраўніка Салігорскага райвыканкаму. Справу разглядаюць у Салігорску.
Адзін з арганізатараў «Маршу абураных беларусаў», сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч атрымаў каля дзясятка позваў і судовых рашэньняў.
З Горацкай папраўчай калёніі № 9 выйшаў на волю актывіст прафсаюзу РЭП і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксей Мілюкоў. Падчас знаходжаньня ў вязьніцы ён схуднеў на трыццаць кіляграмаў. Аляксей тройчы абвяшчаў галадоўкі пратэсту. Сваёй віны ў інкрымінаванай яму справе не прызнаў.
Зьмітра Паліенку пасадзіла на сем сутак у ШЫЗА. Пра гэта 23-гадовы вязень сумленьня напісаў у паштоўцы свайму сябру, актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву, які даслаў паштоўку «Свабодзе».
У Чыгуначным судзе Гомля 19 кастрычніка адбыліся ажно чатыры адміністрацыйныя суды — за ініцыятыву салідарнасьці гамельчукоў зь незалежнай журналісткай-фрылансэркай Ларысай Шчыраковай, якую пры канцы верасьня судзілі ў Гомельскім раённым судзе за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
Паводле расейскага сьледзтва, Грыб «прапанаваў знаёмай дзяўчыне з Сочы ўзарваць бомбу на лінейцы ў школе».
Пра тое, што вада кепская ў 7 сельсаветах, АБЭП даведаўся «апэратыўным шляхам», бо ніхто з грамадзянаў на якасьць ня скардзіўся.
Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», пачалі масава выклікаць у міліцыю і суд.
Тэлевядучая Ксенія Сабчак мае намер удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе. Пра гэта яна напісала яна ў лісьце ў расейскую газэту «Ведамасьці». «Спэцыяльны зварот» Сабчак таксама анансаваў тэлеканал «Дождж».
Маскоўскі раёны суд Менску пакараў палітыка Алеся Лагвінца за ўдзел у правядзеньні 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі» пакараў штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў). 19 кастрычніка ў Фрунзенскім судзе за акцыю ў Слуцку будуць судзіць і сына палітыка Антося Лагвінца.
Паводле журналісткі, міліцыя ня здолела ўстанавіць факт вырабу ёю рэпартажу, які паказаў тэлеканал «Белсат». Акрамя таго, даводзіла сваю пазыцыю Скрабунова, міліцыя ня выявіла, ці існуе зь ёю і тэлеканалам працоўная дамова. А згодна з заканадаўствам такая дамова — адзіная прыкмета, якая пацьвярджае супрацоўніцтва журналіста з рэдакцыяй замежнага СМІ.
Сьледчы камітэт Беларусі распачаў 8 крымінальных спраў у дачыненьні да 8 вайскоўцаў па справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча.
16 кастрычніка ў Партызанскім раённым судзе Менску пачаўся працэс над Уладзімерам Забродзкім, былым гендырэктарам оптавай гандлёвай фірмы «Белкаапзьнешгандаль», якая належыць Белкаапсаюзу.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 кастрычніка абвясьцілі вырак актывістам «Моладзі БНФ» Дзянісу Мандзіку і Кацярыне Шуст.
Актывіста Вячаслава Сіўчыка асудзілі завочна ў Партызанскім судзе Менску за ўдзел у акцыі 8 верасьня.
Раней зьвесткі пра арышт Уладзімера Забродзкага не зьяўляліся. На сайце Белкаапзьнешгандлю ён па-ранейшаму названы гендырэктарам.
На 10 сутак адміністрацыйнага арышту асудзіў Маскоўскі суд актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.
Прысуд Анатолю Багавіку — 8 год пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці і штраф у 500 базавых велічыняў. Багавік будзе адбываць пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Органы пракуратуры праводзяць праверку ў парадку нагляду ў сувязі са сьмерцю вайскоўца тэрміновай службы ў 72-м Абʼяднаным навучальным цэнтры Ўзброеных сіл Беларусі, паведамілі БелаПАН у генэральнай пракуратуры.
Менскі гарадзкі суд скасаваў пастанову Цэнтральнага раённага суду сталіцы аб пакараньні штрафам праваабаронцаў Тамары Сяргей і Валянціны Каваленкі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы.
56-гадовага менчука Вячаслава Бярозку прызналі вінаватым у жорсткім абыходжаньні з жывёламі праз забойства кацяняці і прысудзілі яму год папраўчых працаў з выплатай дзяржаве 25% заробку
Першамайскі раённы суд Менску вынес вырак у гучным працэсе аб дамоўленых матчах у прафэсійным футболе, які ўпершыню праходзіў у беларускім судзе.
Загрузіць яшчэ