Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля самагубства салдата амэрыканскага сяржанта асудзілі на 10 гадоў


Амэрыканская марская пяхота на вучэньнях.

У ЗША на 10 гадоў турмы асудзілі сяржанта-інструктара марской пяхоты, які зьдзекаваўся з навабранцаў.

Вайсковы трыбунал прызнаў, што 34-гадовы вэтэран вайны ў Іраку Джозэф Фэлікс у трэніровачным лягеры ў Паўднёвай Караліне зьбіваў маладых салдат, якія самі запісаліся ў марскую пяхоту (у ЗША цалкам кантрактная сыстэма ў войску). Фэлікс таксама прымушаў навабранцаў душыць адзін аднаго, а аднойчы загадаў салдату залезьці ў сушыльную машыну і ўключыў яе на нейкі час.


Найбольш ён зьдзекаваўся з трох вайскоўцаў-мусульман, якіх называў тэрарыстамі. Адзін зь іх скончыў жыцьцё самагубствам у сакавіку 2016 году. Пасьля гэтага выпадку былі вылучаныя абвінавачаньні супраць шасьці сяржантаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG