У ЗША на 10 гадоў турмы асудзілі сяржанта-інструктара марской пяхоты, які зьдзекаваўся з навабранцаў.
Жыхару Берасьця Ўладзімеру Дземенціюку прысудзілі 460 рублёў штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 21 кастрычніка.
Мужчына цалкам прызнаў віну. Цяпер яго судзілі толькі за адзін эпізод, у заявах пра папярэднія сем гадоў абразаў і пагрозаў у працэсе не разьбіраліся.
Раманоўскі цяпер зноў спрабуе ўстаць на ўлік у менскай паліклініцы, каб ня езьдзіць у Бабруйск па лекі, і не выключае, што будзе падаваць у суд на 20-ю паліклініку дзеля кампэнсацыі маральнай шкоды.
Экс-намесьніку міністра надзвычайных сытуацый Дзьмітрыю Бегуну пагражае 8 гадоў калёніі за хабар.
Жыхар Кобрыні Сяржук Фалейчык атрымаў 10 базавых штрафу (230 рублёў) за ўдзел у акцыі, якая адбывалася ў Менску 21 кастрычніка.
Суд вырашыў, што Раман Пратасевіч удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі — Маршы абураных беларусаў 2.0, які прайшоў у Менску 21 кастрычніка. Раман Пратасевіч даказваў у судзе, што ня браў удзелу ў акцыі, а толькі асьвятляў яе як блогер.
Суд Глыбоцкага раёну прызнаў журналіста Зьмітра Лупача вінаватым паводле артыкулу 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за сюжэт «Глыбоцкую згушчанку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць».
Партызанскі суд Менску пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (460 рублёў) актывіста Сяргея Марцалева за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў-2».
Раённы суд у расейскім Екацярынбургу адхіліў хадайніцтва аб арышце падазраванага ў спробе падпалу помніка першаму прэзыдэнту Расеі Барысу Ельцыну.
Суд Гомельскага раёну 15 лістапада пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні падарожніка з Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць паводле часткі 2 артыкулу 295 і часткі 1 артыкулу 333-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Актывіст з Кобрыні Сяргей Фалейчык выкліканы ў суд на 9 лістапада паводле пратаколу аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
У ЗША судзьдзя прапанавала дату пачатку працэсу па справе Пола Манафорта, былога кіраўніка выбарчага штаба прэзыдэнта Дональда Трампа — гэта 7 траўня 2018 году.
Судзьдзя Калінкавіцкага раёну Людміла Севасьцянава зь перапынкам у адзін дзень пакарала гомельскіх журналістаў-фрылянсэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына буйнымі штрафамі — кожнага на 40 базавых велічыняў, альбо на 920 рублёў.
«Я прызнаў, што ў артыкуле ёсьць мае словы, але заявіў суду, што ня маю дачыненьня да меркаваньня аўтара, якое мне прыпісваюць», — заявіў у судзе Мінец.
31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскардзіла вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду.
Пакуль Мікола Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, на ягоны адрас прыходзяць новыя судовыя выракі і позвы ў суд.
Актывіст зь Ліды Валер Мінец атрымаў зь міліцыі пратакол, паводле якога ён нібыта заклікаў да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня ў Менску, чым парушыў артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскарджвае судовы вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду. Яна зьвярнулася з касацыйнай скаргай у Віцебскі абласны суд.
У Менскім гарадзкім судзе агалошаны прысуд адказным супрацоўнікам транспартнай інспэкцыі Мінтрансу Аляксандру Грэковічу і Мікалаю Літошыку, якія, паводле суду, абкладалі данінай уладальнікаў грузавых аўтамабіляў, што рухаліся па краіне зь перагрузам.
Актывістку Натальлю Папкову затрымалі раніцай 2 лістапада ў Берасьці, паведамляе БелаПАН. Яна будзе адбываць 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць вучэньняў «Захад-2017», якая прайшла 8 верасьня ў Менску.
Статкевіч ад 30 кастрычніка адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна. Але за што і на колькі дзён яго пасадзілі, па-ранейшаму невядома.
Мастак Алесь Пушкін пакараны штрафам у адну базавую велічыню (23 рублі) за выстаўленьне партрэтаў герояў Слуцкага збройнага чыну каля мясцовага краязнаўчага музэю. Адміністрацыйная справа разглядалася ў Слуцкім РАУС, рашэньне агучыў начальнік аддзелу міліцыі Ўладзімер Гярэга.
Дыягназ «шызатрапічнае расстройства» не азначае аўтаматычна, што чалавек знаходзіцца не пры сьвядомасьці зь юрыдычнага гледзішча.
Кобрынскаму грамадзкаму актывісту Алесю Меху прысудзілі 115 рублёў штрафу за непадпарадкаваньне дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі.
Справу «9 траўня» вярнулі ў пракуратуру. Справа за ўдзел у пагромах прадстаўніцтваў расейскіх банкаў у Кіеве, усё яшчэ разглядаецца ў судзе.
Паэта і палітыка Ўладзімера Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за словы «Калі ёсьць воля бараніць свае правы, дык трэба выходзіць і бараніць», сказаныя ім 16 кастрычніка ў эфіры тэлеканалу Белсат пра акцыю «Марш абураных беларусаў 2.0».
Рада Беларускага ПЭН-цэнтру выступіла з заявай у зьвязку з чарговай адміністрацыйнай справай супраць ганаровага старшыні арганізацыі Ўладзімера Някляева.
«У цяперашні час прад’яўлена абвінавачаньне дзесяці вайскоўцам: 8 сяржантам, прапаршчыку і афіцэру. Яшчэ адзін афіцэр знаходзіцца ў статусе падазраванага»
Маскоўскі раённы суд Менску адмовіў Ганне Бахціной у задавальненьні пазову да Міністэрства юстыцыі. Бахціна зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе больш высокай інстанцыі.
Андрэя Вабішчэвіча судзілі за ўдзел у вясновай акцыі недармаедаў і прызналі невінаватым, бо яго на той акцыі не было. Цяпер пінскі суд пастанавіў, каб актывісту былі кампэнсаваныя судовыя выдаткі.
На палітыка Уладзімера Някляева складзены адміністрацыйны пратакол за інтэрвію тэлеканалу «Белсат» напярэдадні «Маршу абураных беларусаў 2.0». Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзеньня масавага мерапрыемства з парушэньнем яго арганізацыі і правядзеньня».
Праваабаронцу «Вясны» Алега Мацкевіча і актывіста Алеся Абрамовіча з Барысава пакаралі штрафамі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова.
У Маскоўскім судзе прайшлі судовыя спрэчкі на працэсе, дзе разглядаецца скарга былой адвакаткі Ганны Бахціной да Мінʼюсту.
30 кастрычніка Крупскі раённы суд пакараў мастака Алеся Пушкіна штрафам у 5 базавых велічыняў (115 рублёў) за ўдзел у правядзеньні 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі».
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела штрафамі па 45 базавых велічынь (1035 рублёў), Ганну Аземшу і Аляксандра Баразенку штрафамі па 25 базавых (575 рублёў).
Баранавіцкі праваабаронца Аляксандар Вайцешык аштрафаваны на 920 рублёў за «абразу і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі».
На разгляд суду Гомельскага раёну паступіла справа затрыманага ў Беларусі 24-гадовага грамадзяніна Францыі Жаляна Віё. Дата суду не паведамляецца.
Затрыманы пры выезьдзе зь Беларусі ва Ўкраіну, Жалян Віё меў у кішэні патрон, які яму падараваў у Варшаве польскі сябар у якасьці сувэніра. Суд над затрыманым мае адбыцца празь некалькі тыдняў. Яму пагражае ад трох да сямі гадоў турмы за незадэкляраваны правоз боепрыпасаў празь мяжу.
Затрыманьне адбылося позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста.
Бабруйскага актывіста прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці, блогера Алега Жалнова вінавацяць у зьнявазе гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі службовых асобаў Упраўленьня ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму і Бабруйскага гарвыканкаму. Бабруйскі суд пачаў разгляд пазову.
27 кастрычніка ў Маскоўскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову адваката Ганны Бахціной да Міністэрства юстыцыі. Бахціна просіць суд абавязаць Мінʼюст адмяніць пастанову, паводле якой у верасьні яе пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі.
Рэгіянальны прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў з Гомля не знайшоў абароны ў беларускіх судах і зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яго аштрафавалі за гучную лаянку, хоць пасьля апэрацыі на гартані ён можа гаварыць толькі шэптам.
Сёньня старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч у кулюарах Палаты прадстаўнікоў адказаў на пытаньні журналістаў пра гучныя справы.
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе распачнецца працэс над расейскім праваслаўным сьвятаром айцом Мікалаем (Кірэевым), якога вінавацяць у вэрбаваньні беларускіх жанчын дзеля заняткаў прастытуцыяй за межамі краіны.
20 кастрычніка жыхар Менску 1988 году нараджэньня ў стане алькагольнага ап’яненьня наўмысна нанёс некалькі ўдараў у галаву і іншыя часткі цела сабакі, затым выкінуў сабаку зь пятага паверху жылога дому на вуліцы Ясеніна.
Былы старшыня Сеньніцкага райвыканкаму Віктар Цапота прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Адміністрацыя Горацкай калёніі № 9 адклікала прадстаўленьне аб пераводзе палітвязьня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым адбыцьця пакараньня.
Украінскі консул сустрэўся ў Краснадарскім СІЗА з затрыманым у Беларусі расейскімі спэцслужбамі грамадзянінам Украіны Паўлам Грыбам. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамэнту консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Пагарэльцаў.
Салігорскі вертыкальшчык адмаўляе, што браў грошы за дапамогу ў вяртаньні даўгоў гаспадарак.
Загрузіць яшчэ