Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў 8 гадоў калёніі для былога намесьніка міністра МНС


Дзьмітры Бягун, архіўнае фота
Дзьмітры Бягун, архіўнае фота

Экс-намесьніку міністра надзвычайных сытуацый Дзьмітрыю Бегуну пагражае 8 гадоў калёніі за хабар, паведамляе БЕЛТА.

Для былога дырэктара прыватнага прадпрыемства «РМ ГрыфРэстаўрацыя» Аляксандра Грыца пракурор запатрабаваў мякчэйшы тэрмін — 5 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёнію.

Аляксандар Грыц
Аляксандар Грыц

Працэс над Дзьмітрыем Бегуном і Аляксандрам Грыцам пачаўся 5 верасьня ў Заводзкім судзе Менску. Паводле сьледзтва, Грыц неаднаразова перадаваў хабар Бегуну, а той узамен забясьпечваў бесьперашкоднае атрыманьне дакумэнтаў аб захаваньні пажарнай бясьпекі на аб’ектах, дзе працавала кампанія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG