Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыні за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» аштрафавалі рабочага


Сяржук Фалейчык і актывістка зь Берасьця Натальля Папкова, якая прыехала падтрымаць яго ў судзе

Жыхар Кобрыні Сяржук Фалейчык атрымаў 10 базавых штрафу (230 рублёў) за ўдзел у акцыі, якая адбывалася ў Менску 21 кастрычніка.

Суд Кобрынскага раёну прызнаў спадара Фалейчыка вінаватым у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.

«Далі штраф за тое, што я выказаў сваю грамадзянскую пазыцыю, знаходзячыся 21 кастрычніка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Я свабодны чалавек, выказваю сваю пазыцыю, гэта ўладам і не падабаецца», — заявіў Свабодзе Сяржук Фалейчык.

Аштрафаваны жыхар Кобрыні патлумачыў, што ён ня ёсьць дзеячом нейкай апазыцыйнай партыі ці руху, працуе рабочым на заводзе.

Падтрымаць у судзе Сержука Фалейчыка прыехалі лідэр акцыі пратэсту 21 кастрычніка Мікола Статкевіч, ягоная жонка Марына Адамовіч, актывіст Максім Вінярскі, а таксама праваабаронцы і актывісты зь Берасьця і Кобрыні.

«Гэта фактычна і ня быў суд, — лічыць Максім Вінярскі. — Судзьдзя нават не рабіў выгляду, што прымае нейкае рашэньне, ён не абвяшчаў перапынку, а адразу агаласіў пастанову. Зразумела, гэтая пастанова была падрыхтаваная загадзя, таму, на мой погляд, яна нічога і ня вартая».

Сяржук Фалейчык заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.

Па Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў» супраць «падатку на дармаедаў» і дзедаўшчыны. Відэа

Блогера Рамана Пратасевіча аштрафавалі за Марш абураных беларусаў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG