Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэчу ўкраінскага консула з Паўлам Грыбам у расейскім СІЗА здымалі на камэру


Украінскі консул сустрэўся ў Краснадарскім СІЗА з затрыманым у Беларусі расейскімі спэцслужбамі грамадзянінам Украіны Паўлам Грыбам. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў дырэктар Дэпартамэнту консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Пагарэльцаў.

Паводле яго, сустрэча прайшла пад наглядам супрацоўнікаў пэнітэнцыярнай установы і зь фіксаваньнем размовы на відэакамэру.

«Улічваючы тое, што іх гутарку запісвала камэра і прысутнічалі ахоўнікі, Павел сказаў, што ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА здавальняючыя, ён мае магчымасьць бываць на сьвежым паветры, двойчы на дзень яго аглядае мэдработнік і ён атрымлівае лекі», — сказаў Пагарэльцаў.


Расея адмовілася дапусьціць украінскіх лекараў да Паўла Грыба

Ён адзначыў, што Грыб паскардзіўся на тое, што ад некаторых мэдпрэпаратаў яму бывае дрэнна. Таксама ён распавёў, што ня часта бачыцца са сьледчым і адвакатам.

«У апошні раз са сьледчым у яго размова была 11 кастрычніка, а з адвакатам сустракаўся 18 кастрычніка, калі ў судзе пераглядалася пытаньне аб яго далейшым ўтрыманьні», — сказаў дыплямат.

Пагарэльцаў дадаў, што консул перадаў юнаку ад бацькі цёплыя рэчы, а таксама набыў у краме на тэрыторыі СІЗА прадукты харчаваньня, якія прасіў Павел.

Ён адзначыў, што гэта была другая сустрэча ўкраінскага консула з Грыбам. Як і ў мінулы раз, ім забаранялася размаўляць на ўкраінскай мове і абмяркоўваць ход сьледзтва.

Раней паведамлялася, што Грыба ў Расеі абвінавачваюць у падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту на школьнай лінейцы ў Сочы.

«Мы хацелі будаваць сям’ю», — дзяўчына, дзеля якой выкрадзены ўкраінец прыехаў у Беларусь

Павел Грыб зьнік 24 жніўня ў Беларусі. Паводле яго словаў, на аўтастанцыі Гомелю яго выкралі невядомыя людзі ў цывільным і перадалі іншым невядомым людзям у нейкім лесе. Больш за суткі яго трымалі ў памяшканьні бяз вокнаў, пасьля чаго адвезьлі ў Смаленскую вобласьць, дзе «законна» аформілі арышт.

Беларусь сваёй віны ў выкраданьні ўкраінца расейскімі спэцслужбамі не прызнае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG