Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмовілася дапусьціць украінскіх лекараў да Паўла Грыба


Павел Грыб

Расейскі бок адмовіўся задаволіць заяву ўкраінца Паўла Грыба, якога, паводле ўкраінскага боку, затрымалі ў Гомелі і цяпер ўтрымліваюць у Краснадарскім СІЗА, аб допуску да яго ўкраінскіх лекараў.

Пра гэта ў эксклюзіўным камэнтары Ўкраінскім нацыянальным навінам паведаміў бацька затрыманага Ігар Грыб.

«Учора быў адвакат у Паўла. Пра стан яго здароўя адвакат нічога сказаць ня можа, таму што ён ня лекар, але ёсьць інфармацыя, што Павел пісаў заяву, каб далі дазвол украінскім лекарам яго наведаць. Аднак расейскі бок даў яму адмову», — сказаў Ігар Грыб.

Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ) патрабуе ад расейскага боку прадставіць інфармацыю аб тым, якое лячэньне Павел Грыб атрымліваў у Расеі і дакумэнтацыю пра стан яго здароўя ў друкаваным выглядзе. Да гэтага Расея накіроўвала ЭСПЧ сканаваныя копіі дакумэнтаў, у якіх немагчыма разабраць тэкст.

Акрамя таго, паводле яго слоў, МЗС накіраваў ноту пратэсту ў сувязі з нядопускам ўкраінскага консула да затрыманага, а таксама ноту з новым запытам на дазвол на наведваньне Паўла консулам у Краснадарскім СІЗА.

XS
SM
MD
LG