Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Статкевіча засудзілі яшчэ на 10 сутак — за тое, што людзі прыйшлі яго сустракаць з турмы


Архіўнае фота. Пасьля вызваленьня 7 кастрычніка з турмы на Акрэсьціна Статкевіча сустракаюць журналісты

Пакуль Мікола Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, на ягоны адрас прыходзяць новыя судовыя выракі і позвы ў суд.

Сёньня жонка палітыка Марына Адамовіч атрымала пастанову суду Маскоўскага раёну Менску ад 26 кастрычніка. Судзьдзя Тацяна Матыль пакарала яго новым арыштам на 10 сутак нібыта за «пікет» з нагоды ягонага ўласнага вызваленьня 7 кастрычніка з турмы на Акрэсьціна, калі яго прыйшлі сустракаць сябры і журналісты.

Марына Адамовіч называе гэтае судовае рашэньне незаконным, як і тое, што ўлады не адразу выконваюць судовыя пастановы, не арыштоўваюць пасьля вынясеньня выраку, а чакаюць больш зручнага моманту. 5 лістапада ўвечары Марына Адамовіч зьбіраецца сустракаць Міколу Статкевіча ля брамы турмы на Акрэсьціна, хоць не выключае, што яго могуць пакінуць у вязьніцы на наступны тэрмін.

Міколу Статкевіча яшчэ маюць судзіць за акцыю «Марш абураных беларусаў-2», які прайшоў у Менску 21 кастрычніка. Лічба дня. За год Статкевіча арыштоўвалі пяць разоў, на 33 сутак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG