Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу аўтараў Regnum перадалі ў суд


Ілюстрацыйнае фота. Юры Баранчык, шэф-рэдактар парталу Regnum

Сёньня старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч у кулюарах Палаты прадстаўнікоў адказаў на пытаньні журналістаў пра гучныя справы.

Падрабязна ён расказаў пра ход сьледзтва гібелі ў вайсковай частцы ў Печах салдата Аляксандра Коржыча.

Сьледчы камітэт: на целе Коржыча не было іншых пашкоджаньняў, акрамя сьледу ад пятлі

Пра справу аўтараў артыкулаў на расейскім сайце Regnum Наскевіч паведаміў:

«Мы закончылі расьсьледаваньне. Калі я не памыляюся, 17-га кастрычніка пракурор Менску перадаў усю справу ў Менскі гарадзкі суд. Абвінавачаньні выстаўленыя тром чалавекам, прычым справа аднаго зь іх, а менавіта Баранчыка, вылучаная асобна. Расейскі бок нам яго ня выдаў».

Юрыя Баранчыка сёлета ў сакавіку затрымалі ў Маскве на запыт беларускага боку ў справе аб распальваньні варожасьці, у межах якой летась былі арыштаваныя тры аўтары Regnum. Але ў Менск яго не дэпартавалі і адпусьцілі.

Калегі Баранчыка — выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юры Паўлавец, школьны вартаўнік Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопісу «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнкабылі затрыманыя на пачатку сьнежня летась. Ім выставілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паволе гэтага артыкулу ім пагражае штраф, альбо да шасьці месяцаў арышту, альбо абмежаваньне ці пазбаўленьне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG