Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці на 7 сутак арыштавалі актывістку Натальлю Папкову


Натальля Папкова падчас «Маршу абураных беларусаў» 17 лютага
Натальля Папкова падчас «Маршу абураных беларусаў» 17 лютага

Актывістку Натальлю Папкову затрымалі раніцай 2 лістапада ў Берасьці, паведамляе БелаПАН. Яна будзе адбываць 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць вучэньняў «Захад-2017», якая прайшла 8 верасьня ў Менску.

Пра сваё затрыманьне Натальля Папкова паведаміла прадстаўніку «Эўрапейская Беларусь» Андрэю Шарэнду.

Прысуд Папковай вынес суд Цэнтральнага раёну Менску 2 кастрычніка. Актывістка на судзе не прысутнічала, а пастанову суду атрымала поштай.

​Увесну Папкова ўдзельнічала ў акцыях пратэсту супраць дэкрэту № 3. Яе пяць разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці, тройчы каралі арыштам.

Акрамя таго, з санкцыі пракурора яе зьмяшчалі ў псыханэўралягічны дыспансэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG