Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйчаніна апраўдалі і не асудзілі за спробу зарэгістравацца ў менскай паліклініцы


© Shutterstock

Суд закрыў справу жыхара Бабруйска Ўладзімера Раманоўскага за адсутнасьцю правапарушэньня, перадае прафсаюз РЭП.

Уладзімер Раманоўскі на час навучаньня ў Менску спрабаваў устаць на ўлік у менскай паліклініцы № 20, каб атырмліваць па рэцэпце неабходныя яму прэпараты. Ад цэнтру занятасьці, які накіраваў яго на навучаньне, Раманоўскі меў ліст з рэкамэндацыяй зьвярнуцца ў менскую паліклініку.

Але загадчыца 20-й паліклінікі адмовіла Раманоўскаму ў рэгістрацыі, не назваўшы прычыны. Мужчына уключыў тэлефон, каб запісаць відэа, а загадчыца выклікала міліцыю. Міліцыянты склалі на Раманоўскага пратакол аб хуліганстве — але суд у дзеяньнях бабруйчаніна не пабачыў злачынства. Мужчына мяркуе, што яму дапамагло тое, што ў час складаньня пратаколу ён вёў запіс на дыктафон.

Раманоўскі цяпер зноў спрабуе ўстаць на ўлік у менскай паліклініцы, каб ня езьдзіць у Бабруйск па лекі, і не выключае, што будзе падаваць у суд на 20-ю паліклініку дзеля кампэнсацыі маральнай шкоды.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG