Менскі гарадзкі суд 18 сьнежня пачне разгляд крымінальнай справы супраць аўтараў Regnum.
«Мае дзеяньні былі выключна ў межах закону», — сьцвярджае Сьцяпан Сьвідзерскі.
17 лістапада калегія Вярхоўнага суду разгледзела касацыйную скаргу на прысуд 29 фігурантам гэтак званай «справы баксэраў» — бандыцкай групоўкі на чале зь Сяргеем Молнарам з Бабруйску, якая займалася рэкетам і спрабавала кантраляваць крымінальнікаў усёй краіны. Судзьдзі Вярхоўнага суду скаргу на ранейшы прысуд не задаволілі і справу вырашылі не пераглядаць.
У гомельскім судзе над францускім падарожнікам Жалянам Віё прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачаньня Лашчанка папрасіла пакараць падсуднага штрафам у памеры 300 базавых велічыняў (6900 рублёў) і вызваліць у зале суду на парукі.
Па выніках паседжаньня ваяводзкага суду ў Гданьску Сьвідзерскі вызвалены без усялякіх прафіляктычных захадаў. Паводле пракурора, на цяперашнім этапе дадатковая інфармацыя ня будзе абнародавацца, але ён паведаміў, што будзе абскарджваць рашэньне суду.
17 лістапада судзьдзя Іван Касьцян з Цэнтральнага раённага суду Менску завочна аштрафаваў палітыка Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0», які прайшоў у Менску 21 кастрычніка.
17 лістапада Гомельскі раённы суд аднавіў працэс над грамадзянінам Францыі Жалянам Віё , якога абвінавачваюць у незаконным перамяшчэньні празь мяжу боепрыпасаў і незаконным абарачэньні забароненых рэчываў.
Футбольны клюб БАТЭ падаў у суд на заўзятара Аляксандра Вянгерскага, які выбег на поле «Барысаў-Арэны» зь бел-чырвона-белым сьцягам падчас матчу Лігі Эўропы.
Падсудны цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Мінулы баевік «ДНР», асуджаны ў Беларусі на «хімію», ужо ўцёк назад на Данбас.
Вынесены прысуд экс-намесьніку міністра надзвычайных сытуацый Дзьмітрыю Бегуну. Высокапастаўлены чыноўнік прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару і асуджаны на 8 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.
Суд Бярозаўскага раёну пакараў журналістку Тамару Шчапёткіну 25 базавымі велічынямі штрафу (575 рублёў). Яе зьвінавацілі ў «вырабе прадукцыі СМІ» для замежнага выданьня без акрэдытацыі ў Беларусі.
Працэс над грамадзянінам Францыі Жалянам Віё, які абвінавачваецца ў незаконным перамяшчэньні празь мяжу боепрыпасаў і незаконным абарачэньні забароненых рэчываў, будзе працягнуты ў судзе Гомельскага раёну 17 лістапада.
Сьведка Андрэй Крыцкі, супрацоўнік мытнай службы, у судовым працэсе над грамадзянінам Францыі Жалянам Віё распавёў, што агляд адбываўся з ініцыятывы памежніка.
10 лістапада быў вынесены прысуд у крымінальнай справе, распачатай супраць мясцовага жыхара за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу і парнаграфічных матэрыялаў, незаконны выраб і захаваньне выбуховых рэчываў і самаробных выбуховых прыстасаваньняў.
Францускі консул Карын Бардзье выехала ў Гомель, дзе раённы суд сёньня а 10-ай раніцы пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні падарожніка з Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абароце атрутных рэчываў.
Суд Гомельскага раёну 15 лістапада пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні падарожніка з Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі (ч.2 арт. 295 КК РБ) і незаконным абароце атрутных рэчываў (ч.1 333-1 КК РБ).
Студэнт 4-га курсу МДЛУ Мікіта Калачык трапіў у навіны прыканцы зімы, калі яго аштрафавалі за ўдзел у «маршы недармаедаў». У верасьні яго адлічылі з унівэрсытэту. Мікіта палічыў адлічэньне палітычна матываваным і зьвярнуўся ў суд.
Яшчэ адзін грамадзкі актывіст пакараны за «Марш абураных беларусаў 2.0», які прайшоў у Менску 21 кастрычніка.
Больш за 80 тысяч рублёў хабару атрымаў дырэктар менскага камунальнага прадпрыемства. Ягоная маёмасьць на 440 тысяч рублёў канфіскаваная, справа перададзеная ў суд.
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебска 14 кастрычніка абвясьцілі вырак расейскаму праваслаўнаму сьвятару айцу Мікалаю (Кірэеву). Яго прызналі вінаватым у замаху на арганізацыю заняткаў прастытуцыяй з вывазам асобы за межы дзяржавы. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
У часы вайсковай дыктатуры генэрала Франсыска Франка ў Гішпаніі паводзілася масавая кампанія, калі дзяцей забіралі зь сем’яў зьняволеных альбо забітых рэспубліканцаў.
У Першамайскім раённым судзе Менску аб’яўлены прысуд былому намесьніку кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёну Менску Мікалаю Петрамовічу.
Праз тры тыдні пасьля менскага Маршу абураных беларусаў 21 кастрычніка гомельскі ўчастковы інспэктар склаў супраць мясцовай актывісткі АГП Алены Луцковіч пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Чаму беларусы ставяць парадак вышэй за правы чалавека? Чаму больш спадзяюцца на добрых лідэраў, чым на добрыя законы? Чаго можна чакаць ад мясцовых выбараў у Беларусі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць культуроляг, экспэрт Лібэральнага клюбу Вадзім Мажэйка і сацыёляг Сяргей Нікалюк. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
У ЗША на 10 гадоў турмы асудзілі сяржанта-інструктара марской пяхоты, які зьдзекаваўся з навабранцаў.
Жыхару Берасьця Ўладзімеру Дземенціюку прысудзілі 460 рублёў штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 21 кастрычніка.
Мужчына цалкам прызнаў віну. Цяпер яго судзілі толькі за адзін эпізод, у заявах пра папярэднія сем гадоў абразаў і пагрозаў у працэсе не разьбіраліся.
Раманоўскі цяпер зноў спрабуе ўстаць на ўлік у менскай паліклініцы, каб ня езьдзіць у Бабруйск па лекі, і не выключае, што будзе падаваць у суд на 20-ю паліклініку дзеля кампэнсацыі маральнай шкоды.
Экс-намесьніку міністра надзвычайных сытуацый Дзьмітрыю Бегуну пагражае 8 гадоў калёніі за хабар.
Жыхар Кобрыні Сяржук Фалейчык атрымаў 10 базавых штрафу (230 рублёў) за ўдзел у акцыі, якая адбывалася ў Менску 21 кастрычніка.
Суд вырашыў, што Раман Пратасевіч удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі — Маршы абураных беларусаў 2.0, які прайшоў у Менску 21 кастрычніка. Раман Пратасевіч даказваў у судзе, што ня браў удзелу ў акцыі, а толькі асьвятляў яе як блогер.
Суд Глыбоцкага раёну прызнаў журналіста Зьмітра Лупача вінаватым паводле артыкулу 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за сюжэт «Глыбоцкую згушчанку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць».
Партызанскі суд Менску пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (460 рублёў) актывіста Сяргея Марцалева за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў-2».
Раённы суд у расейскім Екацярынбургу адхіліў хадайніцтва аб арышце падазраванага ў спробе падпалу помніка першаму прэзыдэнту Расеі Барысу Ельцыну.
Суд Гомельскага раёну 15 лістапада пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні падарожніка з Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць паводле часткі 2 артыкулу 295 і часткі 1 артыкулу 333-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Актывіст з Кобрыні Сяргей Фалейчык выкліканы ў суд на 9 лістапада паводле пратаколу аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
У ЗША судзьдзя прапанавала дату пачатку працэсу па справе Пола Манафорта, былога кіраўніка выбарчага штаба прэзыдэнта Дональда Трампа — гэта 7 траўня 2018 году.
Судзьдзя Калінкавіцкага раёну Людміла Севасьцянава зь перапынкам у адзін дзень пакарала гомельскіх журналістаў-фрылянсэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына буйнымі штрафамі — кожнага на 40 базавых велічыняў, альбо на 920 рублёў.
«Я прызнаў, што ў артыкуле ёсьць мае словы, але заявіў суду, што ня маю дачыненьня да меркаваньня аўтара, якое мне прыпісваюць», — заявіў у судзе Мінец.
31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскардзіла вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду.
Пакуль Мікола Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, на ягоны адрас прыходзяць новыя судовыя выракі і позвы ў суд.
Актывіст зь Ліды Валер Мінец атрымаў зь міліцыі пратакол, паводле якога ён нібыта заклікаў да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня ў Менску, чым парушыў артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскарджвае судовы вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду. Яна зьвярнулася з касацыйнай скаргай у Віцебскі абласны суд.
У Менскім гарадзкім судзе агалошаны прысуд адказным супрацоўнікам транспартнай інспэкцыі Мінтрансу Аляксандру Грэковічу і Мікалаю Літошыку, якія, паводле суду, абкладалі данінай уладальнікаў грузавых аўтамабіляў, што рухаліся па краіне зь перагрузам.
Актывістку Натальлю Папкову затрымалі раніцай 2 лістапада ў Берасьці, паведамляе БелаПАН. Яна будзе адбываць 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць вучэньняў «Захад-2017», якая прайшла 8 верасьня ў Менску.
Статкевіч ад 30 кастрычніка адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна. Але за што і на колькі дзён яго пасадзілі, па-ранейшаму невядома.
Мастак Алесь Пушкін пакараны штрафам у адну базавую велічыню (23 рублі) за выстаўленьне партрэтаў герояў Слуцкага збройнага чыну каля мясцовага краязнаўчага музэю. Адміністрацыйная справа разглядалася ў Слуцкім РАУС, рашэньне агучыў начальнік аддзелу міліцыі Ўладзімер Гярэга.
Дыягназ «шызатрапічнае расстройства» не азначае аўтаматычна, што чалавек знаходзіцца не пры сьвядомасьці зь юрыдычнага гледзішча.
Кобрынскаму грамадзкаму актывісту Алесю Меху прысудзілі 115 рублёў штрафу за непадпарадкаваньне дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі.
Справу «9 траўня» вярнулі ў пракуратуру. Справа за ўдзел у пагромах прадстаўніцтваў расейскіх банкаў у Кіеве, усё яшчэ разглядаецца ў судзе.
Загрузіць яшчэ