Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозе аштрафавалі журналістку Тамару Шчапёткіну за сюжэт на Радыё Рацыя


Тамара Шчапёткіна
Тамара Шчапёткіна

Суд Бярозаўскага раёну пакараў журналістку Тамару Шчапёткіну 25 базавымі велічынямі штрафу (575 рублёў). Яе зьвінавацілі ў «вырабе прадукцыі СМІ» для замежнага выданьня без акрэдытацыі ў Беларусі.

У судзе праглядалі анлайн-трансьляцыю берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна з будынку Кобрынскага суду, якая адбывалася 28 верасьня. Судзьдзя Алена Нямкова заўважыла, што Шчапёткіна на тых кадрах апытвала людзей з дапамогай дыктафона.

Як расказала Тамара Шчапёткіна, судзьдзя Алена Нямкова нават не рабіла перапынку для абвяшчэньня прысуду.

Пратакол на журналістку склаў участковы Кобрынскага РАУС Юрый Сьвідуновіч. Паводле пратаколу, 28 верасьня Тамара Шчапёткіна, «знаходзячыся на другім паверсе будынка суду Кобрынскага раёну [...], парушыла патрабаваньні арт. 35 Закону Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“, зьдзейсьніўшы незаконны выраб і ў дальнейшым распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» для СМІ, неакрэдытаванага ў Беларусі».

Раней Тамару Шчапёткіну ўжо шматразова судзілі і штрафавалі за працу без акрэдытацыі:

«За апошнія гады на мяне ўжо накладалі штрафы больш як на 12 мільёнаў. Але я не лічу сябе вінаватай. Якую прадукцыю СМІ я магла вырабляць? Гэтым займаюцца цэлыя рэдакцыі, а ня я. А збор і распаўсюд інфармацыі — канстытуцыйнае права любога грамадзяніна Беларусі».

Спадарыня лічыць гэта палітычным перасьледам за тое, што піша «ў абарону простых людзей ад чыноўнікаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG