Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Польскі ўрад шукае грошы для «Белсату»


Кіраўніца «Белсату» пацьвердзіла Свабодзе паведамленьні польскіх СМІ, што Міністэрства фінансаў шукае грошай для прафінансаваньня далейшай дзейнасьці тэлеканалу.

Партал wirtualnemedia.pl паведаміў, што ў справу захаваньня «Белсату» асабіста ангажаваўся віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Польшчы Матэуш Маравецкі.

«Я магу пацьвердзіць, што існуе палітычная воля ўтрымаць „Белсат“ і што Міністэрства фінансаў працуе, як гэта забясьпечыць фінансава», — сказала Рамашэўска-Гузы.

Адначасова яна зрабіла заўвагу, што, магчыма, фінансаваньне дзейнасьці «Белсату» і надалей будзе адбывацца празь Міністэрства замежных справаў.

Летась Міністэрства замежных справаў Польшчы прыняло рашэньне аб скарачэньні фінансаваньня «Белсату» на дзьве траціны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG