Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Сіўчыка суд завочна пакараў за «Марш абураных беларусаў 2.0»


Вячаслаў Сіўчык

17 лістапада судзьдзя Іван Касьцян з Цэнтральнага раённага суду Менску завочна аштрафаваў палітыка Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0», які прайшоў у Менску 21 кастрычніка.

Апазыцыйны палітык аштрафаваны на 40 базавых велічынь, што складае 920 рублёў.

Сам Вячаслаў Сіўчык у суд не зьявіўся. Актывістка Алена Талстая, якая была ў судзе, расказала, што супраць Вячаслава Сіўчыка сьведчылі два міліцыянты:

Алена Талстая
Алена Талстая

«Было як заўсёды. У выніку далі 40 базавых штрафу, але, мяркую, гэта паўтарэньне ранейшага прыёму адносна Сіўчыка. Цяпер зноў пракурор можа апратэставаць гэтую пастанову як занадта мяккую, бо максымальны штраф за гэта 50 базавых, у выніку справу могуць перагледзець і даць у любы момант рэальны арышт. У Сіўчыка ўжо ёсьць 5 сутак неадбытага арышту, які далі замест штрафу ў 45 базавых. Фактычна чалавека трымаюць на кручку, у любы момант могуць схапіць на вуліцы і адправіць за краты».

Паводле зьвестак Алены Талстой, днямі Вячаслаў Сіўчык атрымаў пратаколы за акцыі 8 верасьня (Дзень беларускай вайсковай славы) і 29 кастрычніка (Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій). Суды над Сіўчыкам за ўдзел у гэтых акцыях яшчэ не прызначаныя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG