Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскага камунальніка абвінавацілі ў хабары за сьвятлафоры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 80 тысяч рублёў хабару атрымаў дырэктар менскага камунальнага прадпрыемства, выявілі сьледчыя.

Дырэктара затрымалі 1 сакавіка ў час атрыманьня чарговага хабару на суму 650 даляраў, ён заключаны пад варту. Ягоная маёмасьць на 440 тысяч рублёў канфіскаваная, справа перададзеная ў суд.

Як сьцьвярджаюць сьледчыя, са студзеня 2011 году па сакавік 2017-га дырэктар браў грошы ў прадстаўнікоў камэрцыйнай кампаніі за заключэньне дамоваў на пастаўку сьвятлафораў і камплектнага абсталяваньня.

Затрыманага абвінавачваць у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430 КК РБ), яму пагражае ад 5 да 15 год пазбаўленьня волі.

Пра якія фірмы і якое менскае камунальнае прадпрыемства вядзецца гаворка, не ўдакладняецца. Партал Tut.by мяркуе, што гаворка пра дырэктара «Спэцыялізаванага мантажна-эксплюатацыйнага прадпрыемства Менгарвыканкаму», якое абслугоўвае менскія сьвятлафоры. Прадпрыемства ад 2011 году ўзначальваў Мікалай Драневіч, увесну кіраўнік зьмяніўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG