Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага баевіка-«нацбола», якога падазраюць у падпале помніка Ельцыну, ня сталі арыштоўваць


Помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу, архіўнае фота
Помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу, архіўнае фота

Раённы суд у расейскім Екацярынбургу адхіліў хадайніцтва аб арышце падазраванага ў спробе падпалу помніка першаму прэзыдэнту Расеі Барысу Ельцыну, перадае ТАСС са спасылкай на прэс-службу суду.

У спробе падпаліць помнік падазраюць Ігара Шчуку — актывіста Нацыянал-бальшавісцкай партыі родам з Салігорску, які называў сябе палявым камандзірам прарасейскіх баевікоў на Данбасе. За вандалізм з палітычных матываў яму пагражае да трох гадоў турмы.

Ад дзеяньняў вандала манумэнт не пацярпеў, ахова «апэратыўна спыніла проціпраўныя дзеяньні», а паліцыя хутка затрымала падазраванага. Пра яго паведамляецца, што ён аказаўся «прыежджым беспрацоўным», раней судзімым за распальваньне варожасьці і абразу прадстаўніка ўлады.

Ігар Шчука, архіўнае фота
Ігар Шчука, архіўнае фота

«Нацбол» і баявік. Хто такі беларус Ігар Шчука, арыштаваны за падпал помніка Ельцыну ў Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG