Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за дзень аштрафавалі чатырох журналістаў «Белсату»


Архіўнае фота. Ператрус і арышт маёмасьці ў офісах тэлекампаніі «Белсат»

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела штрафамі па 45 базавых велічынь (1035 рублёў), Ганну Аземшу і Аляксандра Баразенку штрафамі па 25 базавых (575 рублёў).

Усіх журналістаў вінавацяць «у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ».

10 кастрычніка ў Баразенкі чарговым разам канфіскавалі тэхніку і аштрафавалі яго на 920 рублёў за парушэньне аўтарскіх правоў праз выкарыстаньне брэнду «Белсат».

Паводле артыкула аб незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працы без акрэдытацыі толькі сёлета журналісты «Белсату» сплацілі амаль 14 000 даляраў штрафаў. За асьвятленьне масавых акцый яны асуджаныя на дзясяткі сутак адміністрацыйных арыштаў.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, лік штрафаў, вынесеных у 2017 годзе беларускім журналістам, дасягнуў паўсотні. Незалежная журналісцкая арганізацыя настойвае на неправамернасьці прыцягненьня супрацоўнікаў СМІ да адказнасьці па артыкуле 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Адказнасьць па гэтым артыкуле прадугледжаная за незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ. Паводле беларускага заканадаўства выраб прадукцыі СМІ — кампэтэнцыя выключна рэдакцыі, то бок юрыдычнай асобы, але не журналістаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG