У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Журы адзначыла яе твор «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата».
Аб гэтым сёньня паведамілі арганізатары фэстывалю ў Полацку.
Акцыя пройдзе ў межах Месяца фатаграфіі ў Менску.
Перабіраючы старыя паперы і дакумэнты, знайшла крыху надарваны, вялікі фотаздымак Анатоля Сыса.
Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды ў рамках сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня наведаў Другі Пэкінскі інстытут замежных моў і разьмешчаны ў ім Цэнтар вывучэньня Беларусі.
У Менску прайшло беларуска-польскае чытаньне п’есы Станіслава Высьпянскага «Вясельле» ў перакладзе Лявона Баршчэўскага.
Чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» стане расейская літаратарка Людміла Ўліцкая.
Сёлета ў Полацку адзначаюць адразу тры падзеі, кожная зь якіх вартая асобнага сьвяткаваньня.
Да чацьвёртага беларуска-бразыльскага фэстывалю урбан-арту Vulica Brasil далучыўся Менскі мэтрапалітэн.
Віншаваньне са сьвятам культуры, асьветы і духоўнасьці разьмешчана на прэзыдэнцкім сайце па-беларуску.
«Сёньня ў Амэрыцы выйшаў наш новы альбом! Праз два месяцы выйдзе на Радзіме! У нас сьвята! Праца трох гадоў скончана!», — напісаў у Фэйсбуку лідэр гурту «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі.
Выява пісьменьніка выразна глядзіцца на чырвоным фоне, тут жа зьявілася і цытата-выслоўе «Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным».
На старонцы музычнага гурту Sounduk у сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя пра тое, што вакалістка Ганна Хітрык і яе сябры неўзабаве дадуць разьвітальны канцэрт.
Апоўдні 2 верасьня стартуе заключная частка фэстывалю урбан-арту Vulica Brasil. Амбасада Бразыліі ў Беларусі аб’яднае бразыльцаў і беларусаў на 24-гадзінным сьвяце вулічнага мастацтва на вуліцы Кастрычніцкай.
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Полацку з 1-га па 3-га верасьня. У гэтыя дні таксама будзе адзначацца 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня і 1155-годзьдзе гораду.
Пэрформанс зь нечаканымі прапановамі да насельнікаў Кастрычніцкай вуліцы Менску, дыскусія пра разнастайнасьць памяці ў далейшым лёсе Курапатаў, ператварэньне закінутай гарадзенскай пусткі ў інклюзіўную прастору.
Архітэктура Беларусі ХХ стагодзьдзя цікавая тым, што на працягу двух перадваенных дзесяцігодзьдзяў наша краіна знаходзілася пад уплывам двух, як раней пісалі, ідэалягічна чужых архітэктурных школ: савецкай і польскай.
«У сувязі зь нізкім мастацкім узроўнем выкананьня выканаўцы». Іншых падрабязнасьцяў і тлумачэньняў, як і крытэраў «прымальнага» ўзроўню выкананьня, у дакумэнце не прыводзіцца.
31 жніўня свой 63-і дзень нараджэньня адзначае Аляксандар Лукашэнка — менавіта гэтая дата цяпер пазначана на афіцыйным прэзыдэнцкім сайце. 23 гады з гэтага тэрміну ён нязьменна кіруе Беларусьсю. У аглядзе Свабоды — вобраз Лукашэнкі ў выяўленчым мастацтве.
Кіраўнік польскай парлямэнцкай дэлегацыі, якая ад учорашняга дня знаходзіцца з трохдзённым візытам у Беларусі, віцэ-маршалак Сэйму Рышард Тэрлецкі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі.
Сёньня ў Віцебску ў двары па адрасе Маскоўскі праспэкт, 7 на сьцяне адной з дапаможных пабудоваў зьявілася графіці з выявай народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.
У перадачы «Толькі жанчыны» гаворым пра краўдфандынг па-беларуску, пра пасьпяховыя і незавершаныя праекты, пра салідарнасьць і абыякавасьць.
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» сабралі тысячу подпісаў за ўсталяваньне макету старажытнага Менскага замчышча.
21 верасня ў Prime Hall адбудзецца першы за 7 гадоў вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Менску. Продаж квіткоў пачаўся сёньня апоўдні, за першую гадзіну прадалі больш за 500 квіткоў.
Зь 1 верасьня ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» распачынаюцца адкрытыя лекцыі, прысьвечаныя беларускім пісьменьнікам, якія сталі героямі праекту «(Не)расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клюбе «Бруге» адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя альбому на іх вершы.
У Магілёве выдалі сыгнальны нумар настальгічнага фотаальбому пра горад «застою і перабудовы». На больш чым 200 фатаздымках зафіксаваны Магілёў на зломе эпохаў і глябальных пераменаў.
Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі выставіў 3D-рэканструкцыі выгляду Крэўскага і Гальшанскага замкаў, перадае Onliner.by. Паглядзець на вынікі аўтарскага праекту Ахрэма Белабровіка можна ў акулярах віртуальнай рэальнасьці вытворчасьці Samsung.
«Моладзь БНФ» атрымала чарговую адмову ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
На плятформе «Ulej.by» запусьцілі кампанію збору грошай на выданьне раману Габрыэля Гарсіі Маркеса «Каханьне падчас халеры» ў беларускім перакладзе Карласа Шэрмана.
Сочынская адміністрацыя падала пазоў у суд аб зносе «Музэю беларусаў». Улады гораду маюць намер прызнаць дом-музей самавольнай пабудовай.
У рамках фэстывалю урбан-арту Vulica Brasil, які на мінулым тыдні стартаваў у Менску, 28 жніўня ў прасторы Space пройдзе варштат з удзелам вядомага бразыльскага архітэктара, кіраўніка праектнага бюро FGMF Ларэнца Жыменэса.
Асаблівасьцям маўленьня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна будзе прысьвечаная адна зь сэкцыяў на прызначанай на восень канфэрэнцыі лінгвістаў у амэрыканскім Чыкага.
«Крама сувэнірных вырабаў у нацыянальным стылі» разьмясьцілася на праспэкце Фрунзэ, 8 — на першым паверсе пяціпавярховіка, амаль што ў самым цэнтры Віцебску.
8 верасьня ў Менску на Траецкай набярэжнай адкрыюць скульптурную кампазыцыю «Беларусам замежжа».
Дваццаць першаклясьнікаў гарадзкой гімназіі № 36 імя Івана Мележа будуць ратаваць імідж беларускамоўнай адукацыі ў паўмільённым Гомлі. Гэта пры тым, што ўсяго ў горадзе з пачаткам верасьня за парты сядуць каля 50 тысяч школьнікаў.
25 жніўня, напярэдадні заключнага канцэрту «Клясыка ля ратушы з Velcom», на плошчы Свабоды адкрылася фотавыстава, прысьвечаная трэцяму сэзону фэстывалю.
«Да 21 верасьня ўключна вось у такім выглядзе пры любым надвор’і і ў любую гадзіну буду зь нецярплівасьцю чакаць вас каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага дзеля здымкаў і абдымкаў», — напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Лявон Вольскі.
Васьмідзённы велапрабег «Думка мае значэньне» ў падтрымку людзей з разумовай інваліднасьцю пройдзе па тэрыторыі Гарадзенскай і Менскай абласьцей.
Украінскі ўрад ухваліў праект стварэньня дзяржаўнай установы «Ўкраінскі інстытут» для прэзэнтацыі Ўкраіны і прасоўваньня яе іміджу ў сьвеце.
Гасьцямі ўрачыстасьцяў у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры, прымеркаваных да 100-годзьдзя з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, былі і прадстаўнікі менскага футбольнага клюбу «Дынама».
Менская паэтка Даша Бялькевіч выступіла перад кіеўскай публікай у кнайп-клюбе «Купідон», папулярным месцы творчых імпрэзаў ва ўкраінскай сталіцы. Пасьля вечарыны Даша дала інтэрвію карэспандэнту Свабоды.
Пад’езд да Кёльнскага сабору цяпер перакрыты каменнымі бар’ерамі. Гэта сьледзтва тэрактаў у Каталёніі, дзе плянавалі атаку і на знакаміты сабор Саграда Фамілія.
У Магілёве выпускнікі школы Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў «Цяпліца» расьпісалі сьцены беларускімі вершамі. Свой праект «Вершы на сьценах» мастакі-пачаткоўцы задумвалі дзеля папулярызацыі беларускай мовы ды стварэньня новых арт-аб’ектаў.
І толькі ў пачатку 90-х аўтар публічна агучыў сапраўдную апошнюю страфу, фінал, у якім і паэт, і ягоны народ маюць толькі адзін драматычны выбар: мова альбо сьмерць.
Эканамічны суд Менску прызнаў законнымі дзеяньні начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Паўла Скалабана, які не дазволіў жывую прэзэнтацыю сольнага альбому Алеся Дзянісава (гурт Dzieciuki, раней «КальЯн» і «Людзі на балоце») «Кароткая гісторыя Беларусі».
Вышыванкі, хустачкі, каралі, акуратныя фрызуры — у вёсцы Мыслабаж знайшлі фатаздымак моладзевага гурту, датаваны 1934 годам.
У Магілёве насупраць ратушы паставілі памятны знак стаўцы расейскага імпэратара Мікалая ІІ. Апошні расейскі самаўладца камандаваў з Магілёва сваімі войскамі ў Першую ўсясьветную вайну.
Загрузіць яшчэ