Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стары Ольса» прывёз у Злучаныя Штаты «Ваду, хмель і солад»


Зьміцер Сасноўскі, фота з архіву музыкі

«Сёньня ў Амэрыцы выйшаў наш новы альбом! Праз два месяцы выйдзе на Радзіме! У нас сьвята! Праца трох гадоў скончана!», — напісаў у Фэйсбуку лідэр гурту «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі.

Ужо тыдзень беларускія музыкі гастралююць па ЗША, гэта іх трэцяя паездка за акіян за апошні час. З прэзэнтацыяй альбому «Вада, хмель і солад» яны прабудуць там да канца кастрычніка, маюцца наведаць 15 штатаў ад заходняга да ўсходняга ўзьбярэжжаў. Праграма прадугледжвае як выступы на фэстах, так і сольныя канцэрты.

Пасьля завяршэньня амэрыканскага ваяжу гурт прэзэнтуе альбом і для сваіх беларускіх прыхільнікаў — 19 лістапада ў менскім Палацы прафсаюзаў.

Паводле Зьмітра Сасноўскага, альбом «Вада, хмель і солад» — спроба аднавіць дух старажытнага застольля, паказаць, як бавілі час продкі беларусаў, што сьпявалі за сьвяточным сталом. Разам з тым, знайшлося месца шчымлівым баладам ды сур’ёзным гістарычным рэчам.

«Вада, хмель і солад» — ня проста новы альбом, гэта грунтоўнае падсумаваньне творчасьці некалькіх апошніх гадоў. Воляй лёсу, сустрэч і знаходак зьбіраўся матэрыял, апрацоўваўся, крышталізаваўся на канцэртах. І, нарэшце, ён запісаны ў студыі«, — падсумавалі музыкі «Старога Ольсы».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG