12 кастрычніка ў невялічкай залі гомельскага відэацэнтру «МиниОН» рэжысэр-пастаноўшчык і сцэнарыст Аляксей Туровіч прэзэнтаваў сваю кінастужку паводле прыпавесьці Васіля Быкава «Жоўты пясочак».
Грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка абвясьціў збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касьцюшку ва ўрочышчы Мерачоўшчына.
У сучасным сьвеце адкрываецца магічны партал, і звычайны ўкраінскі хлопец Віцька трапляе ў 1020 год — у Кіеўскую Русь. Там ён сустракаецца з героямі старажытнай Русі Ільлём Мурамцам, Дабрынем Нікіцічам і Алёшам Паповічам, змагаецца зь сіламі зла, чорнай магіяй і монстрамі.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў сытуацыю вакол помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Швайцарыі.
Газэта The New York Times 5 кастрычніка апублікавала расьсьледаваньне «Дзесяцігодзьдзі абвінавачваньняў Гарві Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганьнях». Былыя і цяперашнія падначаленыя прадусара распавялі журналістам пра дамаганьні з боку Вайнштэйна.
На канцэрце прагучаць і старыя песьні N.R.M. і, магчыма, дзьве новыя — агулам жа цяпер гурт працуе над пяцьцю новымі песьнямі, якія «нечакана пачалі пісацца» і складуць каля паловы наступнага альбому.
«Польшча лічыць, што Тадэвуш Касьцюшка — герой як Польшчы, так і Літвы, Беларусі і ЗША, унівэрсальны герой чалавецтва, а не выключна «сын Беларусі» або «польскі генэрал», — гаворыцца ў адказе МЗС Польшчы на пытаньне Радыё Свабода.
Магілёўскі настаўнік, журналіст і пісьменьнік Міхась Булавацкі напярэдадні свайго 70-гадовага юбілею выдаў кнігу пра беларускіх антыгерояў. У ёй сабраная 30-гадовая перапіска аўтара з рознымі інстанцыямі, якая выяўляе стаўленьне службоўцаў да беларускасьці.
Прэм’ера ў Менску пройдзе 27 кастрычніка ў менскіх кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь» і «Масква», а таксама ў трох кінатэатрах сеткі Silverscreen. Фільм будзе ісьці два тыдні ў сталіцы, у лістападзе таксама будзе прэзэнтаваны ў іншых гарадах Беларусі.
У швайцарскім горадзе Залятурн, дзе ў 1817 годзе памёр Тадэвуш Касьцюшка, ужо ёсьць помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША. Яго ўсталяваньне не абыйшлося без пратэстаў швайцарскіх палякаў.
Герояў Лявона Вольскага расхвалявала навіна, што гурт пад назвай «Песьняры» саліста Анатоля Кашапарава выступіў у Данецку, які цяпер пад кантролем самаабвешчанай «ДНР».
З дэнамінацыяй 2015 году манэты зьявіліся ў Беларусі ўпершыню ад абвяшчэньня незалежнасьці – і наогул упершыню за 350 год.
Прэзэнтацыя фільму «Бежанцы 1915-1922» у Беластоку скончылася скандалам. Падчас паказу стужкі пра беларусаў-уцекачоў з Падляшша ў часы І сусьветнай вайны праваслаўны манах, архімандрыт Гаўрыіл, параўнаў сучасных уцекачоў з вошамі і гнідамі.
200 гадоў таму ў Віленскім унівэрсытэце паўстала Таварыства філяматаў. Студэнцкі гурток, які праіснаваў шэсьць гадоў, адыграў значную ролю ў фармаваньні беларускае нацыі.
21 кастрычніка ў горадзе Залятурн у Швайцарыі мае адбыцца адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку. Ініцыятва ўшанаваньня героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швайцарскім беларусам.
Букмэйкеры ў пралёце, напярэдадні 6 кастрычніка ніхто нават ня ўспомніў аб Кадзуа Ісігура.
Ва ўкраінскім Данецку, што цяпер пад кантролем самаабвешчанай «ДНР», выступіў гурт пад назвай «Песьняры» саліста Анатоля Кашапарава. Гэты ж гурт выступаў сёлета ва ўкраінскім Луганску, што знаходзіцца пад кантролем самаабвешчанай «ЛНР».
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Дакумэнт знаходзіўся ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук у Кракаве сярод розных маёмасных і фінансавых папераў шляхецкіх радоў.
Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс сусьвет-2017 на інвалідным вазку».
У Клічаве прайшоў абласны фэстываль-кірмаш «Дажынкі». Мясцовыя ўлады не скарысталіся нагодай, каб прыбраць з цэнтральнай плошчы помнік Леніну. Яго перанесьлі на ўскраек пляцу і зрабілі меншым пастамэнт. Пасярэдзіне ж плошчы паставілі скульптурную кампазыцыю «Рог дастатку».
У Варшаве пачаўся фінал конкурсу Міс сьвету-2017 на інвалідным вазку. Сярод удзельніц — дзьве дзяўчыны зь Беларусі.
Яшчэ адзін дэбютант менскага выдавецтва «Галіяфы» мае 15 гадоў.
6 кастрычніка 1876 году ў Асташыне на Наваградчыне нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
У рамках 25-годзьдзя ўсталяваньня беларуска-нямецкіх дыпляматычных адносінаў у Нацыянальным музэі Беларусі адчынілася выстава твораў нямецкіх мастакоў Эрнста Барлаха і Кэтэ Кольвіц, якая рыхтавалася цягам двух гадоў.
Як удалося прывезьці другі раз у Менск усясьветна вядомага польскага кампазытара Кшыштафа Пэндэрэцкага? Чаму спэктакль «Урок каханьня. Гісторыя Касьцюшкі» пастаўлены на расейскай мове? Ці можна замежніку вывучыць беларускую мову без падручнікаў, «на слых»? Пра гэта Свабодзе распавядае Матэвуш Адамскі, дырэктар Інстытуту Польскага ў Менску — установы з дыпляматычным статусам.
Курсы арганізаваныя амбасадай Украіны сумесна з Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Першыя заняткі прайшлі 6 кастрычніка.
Эксклюзіўнае інтэрвію Адэлі Дубавец зь Сяргеем Жаданом пра новы раман.
Артыкул з такім загалоўкам вядучая амэрыканская газэта апублікавала напярэдадні.
28–29 кастрычніка ў Менску адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя «Лёгас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны».
Апошні дзённы сэанс і сустрэча творчага калектыву з гледачамі адбудзецца 8 кастрычніка ў Вілейцы.
Твор Зарэцкага «Паэма пра чорныя вочы» не вершаваны. Музыкі пераказваюць яго не даслоўна, але ўсе словы і выразы ў песьні ўзятыя з твору.
Адзін з самых маляўнічых і дагледжаных куткоў гораду раскапаюць, каб пакласьці трубы, будаўнікі ўзьдзяруць брук, будуць вынішчаны кветкі і дрэвы.
Філёляг, перакладніца Ганна Бутырчык распавядае пра творчасьць Кадзуо Ісігура.
Віцебскія актывісты, пратэстуючы супраць выступаў сьпевака, які дазваляе сабе зьняважлівыя выказваньні пра Беларусь і беларусаў, зьвярнуліся ў абласную пракуратуру, каб адмяніць канцэрт, прызначаны на 23 кастрычніка.
Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры брытанскаму пісьменьніку японскага паходжаньня Кадзуо Ісігура. Яго ўзнагародзілі за творы «вялікай эмацыйнай сілы». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе акадэміі.
Музыка, які год таму выйшаў на ўкраінскі «Х-фактар» у майцы з Пагоняй, ужо два месяцы сьпявае і грае на клявішах у папулярным на ўсходзе і поўдні беларускім гурце.
5 кастрычніка назавуць пераможцу Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
Архітэктар беларускай царквы ў Лёндане Со Цзыўай вылучаны на самую прэстыжную сусьветную ўзнагароду ў галіне архітэктуры сярод маладых архітэктараў. На прэмію прэтэндуюць яшчэ 14 архітэктараў з усяго сьвету. Вынік будзе абвешчаны ў лістападзе на Сусьветным фэстывалі архітэктуры ў Бэрліне
Палац вырашана разьмясьціць на беразе Дзьвіны, непадалёк ад Дабравешчанскай царквы і помніка Аляксандру Неўскаму
Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў, аўтар шэрагу кніг пра жыцьцё беларусаў у міжваенны час, прэзэнтаваў 3 кастрычніка кнігу-альбом «Мяжа была пад Менскам, 1921–1941 гг.».
Юрысты міністэрства адукацыі Казахстана паскардзіліся ў паліцыю на карыстальнікаў Фэйсбуку, якія разьмяшчалі там фатаграфіі новых падручнікаў расейскай мовы. У межах крымінальнай справы крытыкаў новай сыстэмы адукацыі запрасілі на гутарку ў паліцыю.
4 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы стартуе маштабны выставачны праект-мэмарыял «Страчаныя абліччы». Выстава прысьвечана беларускім літаратарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій цягам 1920-1950-х гадоў.
«Пяршак» працягне выдаваць новую беларускую музыку, як і раней. У дадатак да выданьня музыкі сайт абяцае распавядаць музычныя навіны Беларусі і сьвету, публікаваць забаўляльныя артыкулы для шраговых чытачоў і навучальныя матэрыялы для музыкаў, падбіраць тэматычныя плэй-лісты.
«Польскі дакумэнтальны фільм у Беларусі — глыбіня рэзкасьці» — поўная назва сэрыі культурных імпрэз, якія ладзяцца ў Менску 3-7 кастрычніка.
Выйшла з друку 33-я па ліку кніга выдавецкай сэрыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны». Гэта «Хронікі БІНіМу» — аповед пра самую дасьведчаную навуковую ўстанову беларусаў-эмігрантаў.
Чаму аўтараў-жанчынаў у дакумэнтальным кіно болей чым у мастацкім? Якія сучасныя трэнды ў дакумэнтальным кіно ў сьвеце? Якія дакумэнтальныя фільмы найлепей характарызуюць Беларусь часоў кіраваньня Лукашэнкі?
На мінулым тыдні Том Пэці завершыў канцэртны тур, прысьвечаны 40-годзьдзю ягонага гурту Heartbreakers, пасьля якога меркаваў скончыць музычную кар’еру.
У склад журы сёлетняй прэміі імя былога ганаровага віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭН-цэнтру Карласа Шэрмана ўвайшлі гісторык, перакладчык Уладзімер Арлоў; выкладчыца, кандыдат філялягічных навук Ганна Бутырчык; паэтка, перакладчыца Галіна Дубянецкая; літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдат філялягічных навук Марына Казлоўская; славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка.
Загрузіць яшчэ