«Пяршак», які раней быў мультылэйблам (мультымэдыйным інтэрнэт-выдавецтвам) пры беларускім інтэрнэт-часопісе 34mag, стаў цяпер паўнавартасным музычным часопісам. Ён застаецца часткай 34mag, але «фактычна становіцца асобным рэсурсам» з «амаль асобнай камандай».
Раней на «Першаку» выдаваліся таксама кнігі, цяпер жа выдадзеныя за мінулыя сем гадоў электронныя выданьні вылучаныя ў асобны разьдзел, а новыя наўрад ці будуць выдавацца.
«Пяршак» працягне выдаваць новую беларускую музыку, як і раней. Часопіс удакладняе, што музыка праходзіць «жорсткі адбор і татальную густаўшчыну»: з прапанаваных ім альбомаў выдавалася толькі каля 20%. Кантэнт застанецца бясплатным, рэлізы будуць падавацца на беларускай і ангельскай мовах.
Навіны і артыкулы будуць публікавацца «на расейскай і/ці беларускай», а ў асобных выпадках — і на ангельскай мове. Рэлізы будуць падавацца на беларускай і ангельскай мовах.
У дадатак да выданьня музыкі сайт абяцае расказваць музычныя навіны Беларусі і сьвету, публікаваць забаўляльныя артыкулы для шараговых чытачоў і навучальныя матэрыялы для музыкаў, падбіраць тэматычныя плэй-лісты, складаць афішу падзеяў Менску на Telegram-канале. Навіны і артыкулы будуць публікавацца «на расейскай і/ці беларускай», а ў асобных выпадках — і на ангельскай мове.
Пасьля спыненьня дзейнасьці сайту Ultra-Music у 2015 годзе ў Беларусі амаль не заставалася буйных інтэрнэт-выданьняў шырокай музычнай тэматыкі. Хіба не адзінымі такімі зьяўляюцца TuzinFM, прысьвечаны пераважна беларускамоўнай музыцы, і Experty.by, які займаецца ў асноўным аглядам беларускіх музычных альбомаў.