Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік голаму Касьцюшку ў Швайцарыі адкрылі 50 гадоў таму. Палякі былі ў шоку


У швайцарскім горадзе Залятурн, дзе ў 1817 годзе памёр Тадэвуш Касьцюшка, ужо ёсьць помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША. Яго ўсталяваньне не абыйшлося без пратэстаў швайцарскіх палякаў.

Помнік стаіць у фантане на гарадзкой плошчы, якая ад 1867 да 1869 году насіла назву імя славутага ўраджэнца Мерачоўшчыны. Ініцыятарамі помніку ў 1967 годзе, да 150-годзьдзя сьмерці ваеннага дзеяча, выступілі Таварыства Касьцюшкі, палякі Швайцарыі і гарадзкія ўлады.

Фота ў лепшай якасьці

У конкурсных патрабаваньнях 50-гадовай даўніны гаварылся, што помнік павінен увасабляць постаць у вольным руху на цокалі фантана, прывабную ў мастацкім пляне, далікатную і простую ў вырашэньні.

«Яна (постаць — РС) не нясе ў сабе ніякага патасу, які ў гэтым атачэньні быў бы абсалютна недарэчны» — пісалі арганізатары.

У конкурсе перамагла праца мясцовага скульптара Шанга Гутэра. Улады гораду абгрунтавалі свой выбар тым, што мастак «увасобіў свабодалюбнага чалавека ляканічным спосабам».

Але месца месца ўсталяваньня і форма помніку выклікалі скандал. Пратэставалі ня толькі жыхары Залятурну, але і палякі Швайцарыі. Апошнія лічылі, што гэта павінна быць нешта нацыянальнае і гераічнае, а не сымбаль «твігі, моды 60-х гадоў». Twiggy — гэта псэўданім ангельскай мадэлі і сьпявачкі Лэсьлі Горнбі, іконы субкультуры «модаў» 1960-ых гадоў.

Нягледзячы на галасы пратэсту, помнік Тадэвушу Касьцюшку побач зь ягоным музэем у Залятурне ў 1967 годзе быў адкрыты.

«Мне сорамна за палякаў». Кіраўнік польскага Фонду Касьцюшкі падтрымаў беларусаў Швайцарыі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG