Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы пра скандал вакол помніка Касьцюшку: Ён герой усяго чалавецтва


«Польшча лічыць, што Тадэвуш Касьцюшка — герой як Польшчы, так і Літвы, Беларусі і ЗША, унівэрсальны герой чалавецтва, а не выключна «сын Беларусі» або «польскі генэрал», — гаворыцца ў адказе МЗС Польшчы на пытаньне Радыё Свабода.

У лісьце міністэрства тлумачыць, што ад самага пачатку вельмі пазытыўна паставілася да ідэі паставіць ў Залятурне (Швайцарыя) супольны помнік Тадэвушу Касьцюшку як герою Польшчы, Беларусі, Літвы і многіх народаў.

Помнік Касьцюшку, паводле МЗС, быў вялікім шанцам на супольную польска-беларускую ініцыятыву.

Паводле замежнапалітычнага ведамства Польшчы, амбасада ў Бэрне вяла перамовы зь ініцыятарамі праекту — Таварыствам беларусаў Швайцарыі.

«Прапанова польскага боку — разьмясьціць на помніку толькі шыльду з імем і прозьвішчам Тадэвуша Касьцюшкі. Прапановаю беларускага боку была шыльда „Тадэвуш Касьцюшка — сын Беларусі“. Гэтая шыльда ня ўзгадвала пра якія-небудзь сувязі Касьцюшкі з Польшчай, для польскага боку гэта было непрымальна» — гаворыцца ў адказе МЗС.

Амбасада Польшчы ў Бэрне паведаміла, што прапаноўвала супольнае адкрыцьцё помніка дыпляматамі Польшчы, Беларусі і Літвы. «Беларускі бок нечакана выйшаў зь перамоваў без паведамленьня прычынаў, а пасольству Польшчы ў Бэрне паведамілі, што беларускі бок самастойна правядзе ўрачыстасьць, што нас засмучае», — напісана ў лісьце МЗС Польшчы.

21 кастрычніка ў горадзе Залятурн у Швайцарыі мае адбыцца адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку. Ініцыятва ўшанаваньня героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швайцарскім беларусам.

Напярэдадні адкрыцьця стала вядома, што польскія дыпляматы дамагліся ад уладаў гораду, каб тыя прыбралі з помніка згадкі пра Беларусь.

«Мне сорамна за палякаў». Кіраўнік польскага Фонду Касьцюшкі падтрымаў беларусаў Швайцарыі

Глядзець камэнтары (28)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG