Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра «Песьняроў» у «ДНР»


Герояў Лявона Вольскага расхвалявала навіна, што гурт пад назвай «Песьняры» саліста Анатоля Кашапарава выступіў у Данецку, які цяпер пад кантролем самаабвешчанай «ДНР».

Саўка:
Грыша, пасматры ў навасьцях, пасматры!
Відзіш, у Данецку пают «Песьняры».
Відзіш, Кашэпараў, герой-патрыот,
Песьню для Данецка паёт.
Што ты тут, Грыша, мне не гавары,
А ў ДНРы пают «Песьняры».
Вот жа, ў навасьцях пасматры.

Грышка:
Гэных «Песьняроў» ці то шэсьць, ці то пяць.
Ясна, трэба недзе ўсім зарабляць!
Значыць, усё роўна, дзе граць ім цяпер -
Крым ці ЛНР, ДНР.
Ім усё роўна — вакзал ці базар,
Хто тут злачынца, хто блазан, хто цар.
Проста заплаці ганарар.

Саўка:
Есьлі, есьлі быў бы я тожэ пяўцом,
Песьні пад фанеру бы пеў і жыўцом.
Была, была б мне глубако ўсё раўно,
Дзе я — у Данецку ці Брно.
Глаўна — плаціце мне, людзі, бабло,
Штобы мне сытна жылось і цяпло...

Грышка:
Саўка... Ну ў цябе і мурло!

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG