Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архітэктар беларускай царквы ў Лёндане ў шорт-лісьце на сусьветную прэмію


Архітэктар беларускай царквы ў Лёндане Со Цзыўай вылучаны на самую прэстыжную сусьветную ўзнагароду ў галіне архітэктуры сярод маладых архітэктараў. На прэмію прэтэндуюць яшчэ 14 архітэктараў з усяго сьвету. Вынік будзе абвешчаны ў лістападзе на Сусьветным фэстывалі архітэктуры ў Бэрліне.

«Гэта велізарны гонар, гэта найвышэйшая ўзнагарода ў сьвеце для архітэктараў да 45-ці гадоў. Я буду спаборнічаць з 14-цю найлепшымі архітэктарамі сьвету. Я спадзяюся, што гісторыя пра Беларусь зробіць уражаньне на журы», — сказаў Свабодзе Со Цзыўай.

Архітэктар драўлянай уніяцкай беларускай царквы ў Лёндане Со Цзыўай ужо атрымаў за свой праект узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў, беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лёндану за 2016 год, а таксама перамагла ў намінацыі «Народны выбар» у архітэктурным конкурсе New London Architecture.


Царкву Сьвятога Кірылы Тураўскага пабудавалі каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане ў 2016 годзе. Яна стала першым драўляным храмам Лёндана з 1666 году. Дзеля «адчуваньня беларускай архітэктуры» Со Цзыўай адмыслова прыяжджаў у Беларусь, каб пабачыць аўтэнтычныя драўляныя цэрквы.

Царква таксама — храм-помнік ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Прэмія для маладых архітэктараў часопіса Architectural Review «AR Emerging Architecture Awards» уручаецца 19-ы год. Яна дае маладым архітэктарам магчымасьць прадэманстраваць свой талент і атрымаць прызнаньне ў сьвеце.

«Нам прыемна, што мы змаглі абʼяднаць беларусаў». Беларуская царква ў Лёндане перамагла ў народным галасаваньні

Беларускую царкву ўключылі ў лік самых энэргаэфэктыўных будынкаў Лёндана

Беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лёндану за 2016 год. Інтэрвію з архітэктарам

XS
SM
MD
LG