Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным гістарычным музэі пакажуць манэты часоў Альгерда, Ягайлы і Вітаўта


Манэты Вялікага княства Літоўскага з выставы Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі
Манэты Вялікага княства Літоўскага з выставы Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі

Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі, што на вуліцы Карла Маркса ў Менску, 11 кастрычніка а 17-й гадзіне адкрые выставу нядаўна выкупленых манэтаў Вялікага княства Літоўскага.

Выстава будзе ўключаць пенязі (дынарыі) часоў князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы, у тым ліку скарб XV стагодзьдзя, знойдзены аматарамі. Самая раньняя манэта на выставе – імітацыя данга Залатой Арды чаканкі, як мяркуецца, князя Альгерда.

Грошы на выкуп манэтаў хацелі сабраць праз краўдфандынг на сайце Talaka.by, ды там набралася толькі 12% неабходнай сумы – 920 рублёў. Рэшту грошай для выставы даў ананімны спонсар.

З дэнамінацыяй 2015 году манэты зьявіліся ў Беларусі ўпершыню ад абвяшчэньня незалежнасьці – і наогул упершыню за 350 год. Фактычна, з 1667 году ў Беларусі не было сваіх манэтаў, пасьля біць літоўскую манэту ў Рэчы Паспалітай было забаронена, у Расейскай імпэрыі і СССР Беларусь ня мела ўласных грошай, а Беларуская народная рэспубліка не пасьпела займець уласныя грошы, хоць на тэрыторыі БНР разам з расейскімі, польскімі і нямецкімі грашыма хадзілі і ўласныя разьліковыя адзінкі мясцовых уладаў, як то боны Слуцкага земства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG