Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БІНіМ дасьледаваў беларускую эміграцыю, а цяпер сам стаў героем кнігі


Вокладка кнігі "Хронікі БІНіМу"
Вокладка кнігі "Хронікі БІНіМу"

Выйшла з друку 33-я па ліку кніга выдавецкай сэрыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны». Гэта «Хронікі БІНіМу» — аповед пра самую дасьведчаную навуковую ўстанову беларусаў-эмігрантаў.

Як нагадвае інфармацыйны цэнтар Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», намаганьнямі беларусаў, якія па вайне апынуліся ў ЗША, у 1951 годзе ў Нью-Ёрку была створаная навуковая ўстанова — Беларускі інстытут навукі і мастацтва.

За савецкім часам БІНіМ быў ці не адзінай установай, якая на высокім навуковым узроўні займалася дасьледаваньнем беларускай эміграцыі, у гістарычных працах пазьбягала звычайнага для савецкай гістарыяграфіі скажэньня і фальшаваньня фактаў, а таксама зьвярталася да рэлігійных тэмаў, рэгулярна друкуючы матэрыялы ў альманаху «Запісы».

За гады існаваньня БІНіМ пашырыўся на дзьве філіі — у Мюнхэне і Таронта. Былі ўсталяваныя кантакты з грамадзкімі арганізацыямі, бібліятэкамі (асабліва шчыльныя з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку), каледжамі, фондамі. Сотнямі вымяраецца лік навукоўцаў, якім давялося супрацоўнічаць з інстытутам.

Бадай, галоўнымі вынікамі дзейнасьці знакамітай установы можна назваць істотнае падвышэньне цікаўнасьці заходніх дасьледчыкаў да Беларусі, а таксама тое, што ад 2002 году інстытут стаў не выключна эмігранцкай установай, а супольным нью-ёрска-менскім праектам, супрацоўнічаючы зь Беларускім дзяржаўным архівам-музэем літаратуры і мастацтва.

Амаль 70 гадоў руплівай працы інстытуту — больш чым дастатковы тэрмін для таго, каб паўстала нагода для гістарычнага даследаваньня цяпер ужо яго самога.

Сябры БІНіМу Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, скарыстаўшыся архівамі Вітаўта Тумаша (узначальваў інстытут у 1955–1982 гадах) і Вітаўта Кіпеля (кіраўнік з 1982 году па сёньня), стварылі цікавую чытанку, у якой празь лісты, успаміны і пратаколы раскрываюцца няпростыя ўмовы, у якіх працавала арганізацыя.

Выданьне дапоўненае бібліяграфіяй альманаху «Запісы», а таксама біяграфічным даведнікам асобаў, далучных да дзейнасці БІНіМу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG