Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуманітарыі шукаюць альтэрнатыву ваеннаму патасу і пашырэньню мілітарысцкай рыторыкі


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

28–29 кастрычніка ў Менску адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя «Лёгас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны».

Экспэрты зь Беларусі, Літвы, Украіны, Расеі зьбяруцца, каб асэнсаваць актуальную сацыяльна-палітычную сытуацыю ў рэгіёне і магчымасьці гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах «ваеннага часу».

Арганізатарамі выступаюць Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Вільня), Лятучы ўнівэрсытэт (Менск), Цэнтар міждысцыплінарных гуманітарных дасьледаваньняў (Менск), інстытут «Палітычная сфэра» (Менск — Вільня).

Выклік, на які павінна даць адказ праца канфэрэнцыі, задае сацыяльна-палітычная сытуацыя ва ўсходнеэўрапейскім рэгіёне.

«Неабвешчаная вайна» ва Ўкраіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (мэдыйным) вымярэньні, прывяла да надзвычайнага нагнятаньня рыторыкі вайны.

Усё часьцей і палітыкі, і гуманітарыі абмяркоўваюць магчымыя сцэнары новай вайны, акупацыі і г.д. І ўжо незразумела, ці здольнае грамадзтва вырвацца з гэтага замкнёнага кола «мілітарысцкай гонкі».

Ці могуць гуманітарныя веды стаць сродкам супрацьстаяньня прапагандзе? Якія культурныя ці мастацкія практыкі рэальна выкарыстаць дзеля дэканструкцыі «ўяўнай вайны»? Наколькі сама гуманітарная думка здольная заставацца па-за рамкамі ідэалягічнага супрацьстаяньня і фармаваць дзейсную альтэрнатыву мілітарысцкай рыторыцы?

Пра гэтыя ды іншыя пытаньні сучаснасьці будуць разважаць і дыскутаваць удзельнікі канфэрэнцыі — інтэлектуалы і дасьледнікі краінаў рэгіёну.

Праграма канфэрэнцыі.

Умовы рэгістрацыі (да 20 кастрычніка).

Удзел у канфэрэнцыі арганізатары прапануюць сумясьціць з майстар-клясай напісаньні заявак на міжнародныя канфэрэнцыі (запіс да 6 кастрычніка).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG