Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На курсы ўкраінскай мовы ў Менску запісаліся больш за 80 чалавек


Курсы арганізаваныя амбасадай Украіны сумесна з Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Першыя заняткі прайшлі 6 кастрычніка.

Курсы ўкраінскай мовы будуць праходзіць у памяшканьні ТБМ кожную пятніцу. Першапачаткова плянаваліся адны заняткі працягласьцю паўтары гадзіны, але ахвотных аказалася значна больш, чым плянавалі.

«Для нас гэта нечаканасьць. Мы намагаліся адкрыць курсы ўкраінскай мовы на Берасьцейшчыне, дзе значна больш украінцаў жыве. Але там гэта вельмі цяжка зрабіць. А тут, у Менску, ініцыятыўная група адразу зьбірае 80 чалавек. Для мяне гэта вельмі добры паказчык таго, што ўкраінская мова тут цікавая. І мы будзем рабіць усё, каб падтрымаць гэтую цікавасьць», — сказаў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Дыплямат дадаў, што будзе адзначаць гэта ў размовах з афіцыйнымі беларускімі асобамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG