На сайце можна прагледзець папярэднія работы мастакоў, на якіх цяпер зьбіраюць грошы, і ананімна перавесьці сродкі аднаму з мастакоў. Цяпер зьбіраюць грошы беларусам Mutus і Predok, расейцу Qbic і гішпанцу Sabek.
Лідэр руху «Хрысьціянская дзяржава» Аляксандар Калінін быў раней суджаны за забойства, разбой і падробку дакумэнтаў. Пра гэта агенцтву РИА Новости расказала крыніца ў праваахоўных органах.
Актывісты беларускай суполкі Іркуцку правялі нечарговы сход моладзевага клюбу «Крывічы» і ўнесьлі зьмены ў статут грамадзкай арганізацыі.
Беларускі ПЭН-цэнтар прапанаваў прыняць міжнародны закон, які вызваляе ад неабходнасьці прасіць аўтарскага права на творы ХХ і ХХІ ст., калі яны перакладаюцца на мовы пад пагрозай зьнікненьня.
У Горадні прайшла прэзэнтацыя кнігі Міхася Скоблы «Высьпятак ад Скарыны» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Палітык і кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазьняк напісаў артыкул, у якім раіць, як захаваць беларускую мову ў неспрыяльнай сытуацыі.
Адміністрацыя менскага дому-інтэрнату для пэнсыянэраў і інвалідаў выказала «шчырую ўдзячнасьць і сардэчную падзяку» Сяргею Міхалку і ягонаму гурту Brutto за «сыстэматычнае аказаньне спонсарскай дапамогі на ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўнай установы».
Сьвятаслаў Вакарчук таксама паўдзельнічае ў шэрагу імпрэзаў Цэнтру дэмакратыі, разьвіцьця і вяршэнства закону.
Хамоўніцкі суд Масквы арыштаваў да 11 лістапада актывістаў руху «Хрысьціянская дзяржава» Аляксандра Баянава і Юрыя Калініна.
Яраслаў Драгун з Рэчыцы аштрафаваны на неназваную суму паводле артыкула 9.22 КаАП РБ «Парушэньне заканадаўства аб мовах». Ён назваў беларускую мову «дзікай сумесьсю расейскай, украінскай і польскай».
Экспэрты працуюць на энтузіязьме, а прызы, якія ўручаюцца пераможцам году, забясьпечвае спонсар.
Пабачыла сьвет кніга «Historia Białorusinów Podlasia», напісаная групай гісторыкаў- беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Адзін з аўтараў — прафэсар Яўген Мірановіч. Зь ім пагутарыў карэспандэнт Свабоды.
У Горадні адбываецца навуковая міжнародная канфэрэнцыя, якая прысьвечаная польскай меншасьці ў Беларусі. Яе ладзіць консульства Польшчы ў Горадні.
Сакратар літаратурнай прэміі Ежы Гедройця Аляксей Стрэльнікаў распавёў Свабодзе, чаму ў шорт-ліст прэміі замест шасьці трапіла сем кнігаў.
Сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі 7 кнігаў.
Апэляцыйны суд пацьвердзіў ранейшае рашэньне Эканамічнага суду Менску і зноў адмовіў заснавальніку парталу TuzinFM Сяргею Будкіну ў задавальненьні пазову да Менгарвыканкаму, які забараніў канцэрт гарадзенскага гурту «Дзецюкі».
У Беларусі ня можа быць «матыльдафобіі», бо няма чарнасоценцаў ды іншых экстрэмістаў, якія базуюць сваю ідэалёгію на сумесі імпэрскасьці, манархізму і праваслаўнага фундамэнталізму.
Аўтар ужо ўзгадніў кошт штампаў для адбіваньня манэтаў і чакае канчатковага ўхваленьня 3D-эскізу. Самі манэты мяркуецца выпусьціць цягам восені.
Рэжысэр «Матыльды» Аляксей Учыцель сказаў карэспандэнту нашага радыё, што баіцца за жыцьцё сваіх блізкіх і калегаў.
«Я разаслаў у розныя расейскія ўстановы 20 лістоў. На 19 адказалі адмоўна. У дваццатым адказе была патрэбная інфармацыя», — гісторык Зьміцер Дрозд расказаў Свабодзе, як трэба праводзіць пошукі.
Сёньня лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства культуры навуковае абгрунтаваньне гістарычнай каштоўнасьці бел-чырвона-белага сьцяга.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу “Пагоня” статус дзяржаўных сымбаляў.
Экалягічнае сьвята «Журавы і журавіны Мёрскага краю» прайшло ўжо шосты раз. Адметнасьцю сёлетняга фэсту стала адкрыцьцё ў райцэнтры скульптурнай кампазыцыі «Жураўліная вернасьць».
Расейска-грузінская вайна як «Рэквіем», што прымушае музыкаў займацца палітыкай, дзе нельга аплядаваць, і якія опэрныя арыі пасуюць сучасным палітыкам.
На крэйсэры «Аўрора» ў расейскім Санкт-Пецярбургу 17 верасьня актывісты ў касьцюмах блазнаў правялі акцыю з патрабаваньнем вялікіх сумаў грошай для бюджэту Расеі на застрашваньне ўяўных ворагаў.
На другі дзень традыцыйнага піўнога фэстывалю «Актобэрфэст» ў нямецкім Мюнхэне горадам прайшоў традыцыйны касьцюмаваны парад. Удзельнікі шпацыравалі па цэнтральных вуліцах у народных строях розных эпох.
Адзначыць 105-гадавіну гадавіну паэта Яўгена Скурка пад савецкім помнікам тбмаўцы вырашылі, паколькі ў горадзе няма помнікаў нацыянальным дзеячам.
«клюб дзяржынскага, або ноч паэтаў» — гэтую карціну абмяркоўваюць у сацыяльных сетках і сьпяшаюцца пабачыць. Пачытайце маналёг яе аўтара — мастака Андрэя Дубініна.
Вернікі і сьвятары з Гарадзенска-Ваўкавыскай эпархіі адзначаюць у Сынкавічах (Зэльвенскі раён) 610—годзе праваслаўнага храму. Што датычыць гісторыкаў, то яны не называюць канкрэтную дату заснаваньня Сынкавіцкай царквы.
Напярэдадні 875-годзьдзя Гомелю, якое сьвяткуецца 16 верасьня, у абласной бібліятэцы да позьняй ночы ткалі ручнік — у дар гораду. Ткалі ў дзясяткі рук. Ладзілася «Бібліяноч», і ахвочых зацягнуць сваю нітку ў народны ручнік для гораду было багата.
Расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Бэата Бубянец паказала свой новы фільм, «Палёт кулі», зьняты без адзінай зьлепкі.
Яўген Коктыш, адзін з найбольш вядомых сучасных фотахраністаў, рыхтуе выставу, прысьвечаную выбітным беларускім мастакам. Для экспазыцыі ў сталічнай галерэі Artel адабрана больш за 100 працаў, якія ахопліваюць пэрыяд ад сярэдзіны 1970-х і да нашых дзён. Паглядзець на партрэты творцаў, калі яны былі маладыя, можна з 25 верасьня.
Літаратуру чытаюць дзеля новых гісторый, таму выдаваць трэба яшчэ не прачытанае.
Першы менскі князь. Узвысіў Менскае княства. Магчыма, заклаў першы ў Менску мураваны храм. Спаліў Слуцак.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім расказала пра сустрэчу з апэратарамі кабэльнай тэлевізіі, зацікаўленымі ў стварэньні кабэльнага каналу па-беларуску.
14-15 верасьня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбываецца міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукаваньня». Адна з заплянаваных для абмеркаваньня тэмаў — «Кніжная спадчына Францішка Скарыны і ягоных пераемнікаў».
Маё зярнятка ўзьнялося пад касэты NRM, што зьявіліся невядома адкуль. Спачатку «Тры чарапахі», потым «Дом Культуры», потым адшукваецца «Мроя» і ты плачаш над улюбёным сьпевам «Мая зямля».
Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў размаляваў афішу свайго канцэрту.
За дзень да пачатку міжнароднага навуковага кангрэсу з нагоды 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня арганізатары паведамілі пра немагчымасьць выступленьня на ім доктара філялягічных навук, загадчыка аддзелу рэдкіх кніг Расейскай Нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбурзе Міколы Нікалаева.
Украінскі парлямэнт прыняў закон «Аб адукацыі». Дакумэнт, у прыватнасьці, уводзіць навучаньне па праграмах 12-гадовага поўнай агульнай сярэдняй адукацыі.
Кіраўнік музычнага парталу TuzinFM Сяргей Будкін абвясьціў старт кампаніі «Талакой супраць цэнзуры». У прыватнасьці, заклікаў падтрымаць праект «TuzinFM vs. ідэолягі» на Talaka.by.
12 і 13 верасьня ў тэатры «Ятка78» у Празе пакажуць пʼесу па кнізе Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».
Упершыню беларусы змогуць пабачыць арыгінал Бібліі Гутэнбэрга. Сёньня ўнікальная кніга, якая лічыцца самым старажытным, знакамітым і дарагім выданьнем у Эўропе, адмысловым рэйсам у суправаджэньні экспэртаў-кнігазнаўцаў і супрацоўнікаў аховы прыбыла ў Беларусь зь Нямеччыны.
16 верасьня ў кінатэатры «Масква» адбудзецца прэмʼерны паказ мастацкага фільму «Жоўты пясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча. Кінастужка зьнятая паводле аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава і расказвае пра расстрэлы «ворагаў народу» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч выступіла ў аўторак у Тэатры Шата Руставэлі ў грузінскай сталіцы.
13 верасьня ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава вядомага беларускага графіка, майстра кніжнай ілюстрацыі Валерыя Славука. Як паведамілі ў адміністрацыі Рэспубліканскай мастацкай галерэі, імпрэза прымеркаваная да 70-годзьдзя творцы.
Аб’яднаная сетка кінатэатраў «Синема парк» і «Формула кино» адмовіліся ад паказу фільму «Матыльда» Аляксея Ўчыцеля праз пагрозу бясьпецы.
Але яны гралі, як апантаныя падлеткі.
Манэты будуць вырабляцца з IV кварталу 2017 году. Плянуецца зрабіць тры тысячы асобнікаў наміналам 20 эўра.
«У адрас Менгарвыканкаму накіраваны ліст з просьбай выключэньня практыкі вынясеньня на грамадзкае абмеркаваньне праектаў, ня ўзгодненых зь Міністэрствам культуры»
Загрузіць яшчэ