Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхась Скобла прэзэнтаваў у Горадні «Высьпятак ад Скарыны»


Прэзэнтацыя кнігі Міхася Скоблы «Высьпятак ад Скарыны» ў Горадні, 21 верасьня 2017 году

У Горадні прайшла прэзэнтацыя кнігі Міхася Скоблы «Высьпятак ад Скарыны» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Паводле самога аўтара, кніга «Высьпятак ад Скарыны» — гэта ягоны ўнёсак у асаблівы для ўсіх беларусаў юбілей — 500-годзьдзе кнігадрукаваньня ў Беларусі. У кнізе 42 тэксты: 21 эсэ Міхася Скоблы і 21 ягонае інтэрвію з рознымі людзьмі. Да кожнага тэксту аўтар падабраў эпіграф ад Францішка Скарыны.

Героі кнігі вельмі розныя: гісторык Юры Туронак, які ў свой час напісаў «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»; прафэсар Іван Лепешаў, які працаваў ва ўнівэрсытэце імя Янкі Купалы і складаў фразэалягічныя слоўнікі беларускай мовы; гісторык Алесь Краўцэвіч; расейская дысыдэнтка Валерыя Навадворская, якая чытала на памяць «Пагоню» Максіма Багдановіча і лічыла, што ў гэтым вершы нацыянальная праграма беларусаў; пісьменьнік Леанід Дайнэка, які напісаў найбольш гістарычных раманаў у Беларусі; археоляг Сяргей Тарасаў, які дакладна і аргумэнтавана апісаў, дзе знаходзіцца крыж Эўфрасіньні Полацкай; паэт Уладзімер Някляеў; кнігазнаўца Мікалай Мікалаеў; адзіны ў Беларусі доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая; Аляксандар Фядута, які апублікаваў дзёньнік Мураўёва-вешальніка; паэт Ігар Шклярэўскі, які родам зь Беларусі, але жыве ў Маскве і лічыць сябе расейскім паэтам...

Сьпіс герояў доўжыцца, і Міхась Скобла імкнуўся пра кожнага сказаць хоць некалькі слоў.

Прафэсар Алесь Краўцэвіч
Прафэсар Алесь Краўцэвіч

Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, прамаўляючы падчас прэзэнтацыі, заўважыў, што Міхась Скобла ня толькі таленавіты паэт і публіцыст, але і таленавіты крытык:

«Я гэтую кнігу прачытаў і бачу, што тут ёсьць, акрамя цікавай інфармацыі, і крытыка, але крытыка істотная і бяз лаянкі. Гэтую кніжку варта чытаць, бо яна напісана шчыра. Аўтара ў першую чаргу хвалюе беларушчына: беларуская дзяржаўнасьць, беларуская культура і беларуская мова. А гэта вельмі істотна».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG