Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ПЭН лабіюе міжнародны закон, які скасуе аўтарскае права для перакладаў на беларускую мову


Дэлегацыя беларускага ПЭН-цэнтру ўзяла ўдзел у 83-м міжнародным Кангрэсе ПЭН-цэнтраў, які ладзіўся ў Львове 18–24 верасьня.

У сустрэчы ўдзельнічалі каля 200 пісьменьнікаў, перакладнікаў, журналістаў, публіцыстаў і рэдактараў з 80 краін сьвету. Беларускую дэлегацыю складалі Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч, Лявон Баршчэўскі, Марыя Мартысевіч і Тацяна Нядбай.

Ганаровая госьця ад Беларусі нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч не змагла наведаць Кангрэс з прычыны хваробы.

Марыя Мартысевіч
Марыя Мартысевіч

«Беларуская дэлегацыя працавала ў камітэце «Пісьменьнікі ў няволі» і ў камітэце перакладаў і моўных правоў, — распавядае Свабодзе літаратарка Марыя Мартысевіч. — «Я працавала ў другім камітэце, які змагаецца за правы носьбітаў малых моваў и моваў у небясьпецы на пісьменства і адукацыю. І асабліва дбае, каб літаратура на гэтых мовах перакладалася на іншыя мовы і каб на гэтыя мовы перакладалася сусьветная літаратура. Беларусі з нашай моўнай сытуацыяй сам Бог казаў там актыўнічаць».

Беларускі ПЭН-цэнтар ужо чатыры гады лабіюе, а сёлета ўпершыню прапанаваў на міжнародным кангрэсе ПЭНаў наступную ідэю. Празь Міжнародны ПЭН і UNESCO правесьці міжнародны закон, які вызваляе ад неабходнасьці прасіць аўтарскага права на творы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў, калі яны перакладаюцца на мовы, што знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.

«Гэты закон спрасьціў бы жыцьцё вялікай колькасьці малых культураў, і наша задача цяпер шукаць аднадумцаў ува ўсім сьвеце», — тлумачыць Марыя Мартысевіч, якая падкрэсьліла, што галоўны няпрыяцель перакладнікаў «некамэрцыйных моваў» — сусьветныя буйныя выдавецтвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG