Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Журавы і журавіны». Фэст у Мёрах, які мог бы стаць нацыянальным брэндам


Галоўныя пэрсанажы сьвята

Экалягічнае сьвята «Журавы і журавіны Мёрскага краю» прайшло ўжо шосты раз. Адметнасьцю сёлетняга фэсту стала адкрыцьцё ў райцэнтры скульптурнай кампазыцыі «Жураўліная вернасьць».

Новая скульптура
Новая скульптура

Падарунак Мёрам
Падарунак Мёрам

Новая скульптура і брак інфраструктуры

Жыхары Мёраў займелі прыгожы антураж для фатасэсій. А ў горадзе прыбавілася турыстычнай інфраструктуры. Дагэтуль яе тут вобмаль. Можа, гэта і не дае фэсту стаць больш маштабным. Дзяржаўны гатэль на 37 месцаў і прыватны, яшчэ меншы, — гэта ўсё, на што могуць разьлічваць турысты. Не нашмат болей тут і ўстановаў грамадзкага харчаваньня. Таму заўсёдныя госьці сьвята — пераважна мясцовыя жыхары.

Штогадовы конкурс «падворкаў», калі сельсаветы раёну спаборнічаюць у выкарыстаньні «журавовай» і «журавінавай» тэматыкі, сканчаецца супольнай бяседай за адмысловымі стравамі, згатаванымі дзеля конкурсу. Самадзейных артыстаў, якія выступаюць на канцэрце, ці ня кожны глядач ведае асабіста. Мёрскае райпо прадае ежу, упрыгожаную чырвонымі ягадамі.

Сьвяточныя вырабы кулінараў
Сьвяточныя вырабы кулінараў

Прыбытак — з асаблівасьцяў рэгіёну

У тэорыі фэст мог бы стаць нацыянальным брэндам, прывабным для замежных турыстаў. Бо на Мёршчыне — унікальнае верхавое балота Ельня. Тут растуць журавіны і штогод спыняюцца рэдкія пералётныя птушкі — каля 4 тысяч шэрых журавоў і гусей розных відаў.

Бёрдвотчынг — назіраньне за птушкамі — занятак, папулярны цяпер ва ўсім сьвеце. І замежных турыстаў можна запрашаць на Мёршчыну пабыць «птушарамі». Падчас сьвята тут ходзяць сачыць за птушкамі штогод.

Самадзейныя артысты
Самадзейныя артысты

«Журавінавая» і «жураўліная» тэматыка
«Журавінавая» і «жураўліная» тэматыка

І «дрыгвяная» таксама
І «дрыгвяная» таксама
Запрашэньне на назіраньне
Запрашэньне на назіраньне

Мог стаць міжнародным, застаецца рэгіянальным

Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць экалягічнае сьвята ў Мёрах разам зь мясцовымі ўладамі.

Працуе ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Працуе ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Старшыня арганізацыі Аляксандар Вінчэўскі перакананы, што фэст варта праводзіць на больш высокім узроўні.

Аляксандар Вінчэўскі
Аляксандар Вінчэўскі

«У Беларусі гэта адзін з трох сталых экалягічных фэстаў. І яго трэба ўдасканальваць: прызначыць асобнае кіраўніцтва, якое б ім займалася, дырэктара, запрашаць сюды вядомых артыстаў. Занадта мала рэклямы. Між тым фэст мог бы прыносіць рэгіёну значны прыбытак, калі выкарыстоўваць гэты ўнікальны прыродны патэнцыял», — кажа Вінчэўскі.

Прадстаўнікі ПРААН і мясцовыя чыноўнікі
Прадстаўнікі ПРААН і мясцовыя чыноўнікі

Падобным чынам прыродны патэнцыял канкрэтных мясьцін выкарыстоўваецца ў суседзяў. Прыкладам, у латвійскім пасёлку Царнікава, дзе здабываюць і гатуюць міногу. Гэты далікатэс прыносіць рэгіёну і вядомасьць, і добрыя грошы. Дзень міногі ладзіцца ў Царнікаве штогод.

Але фэст «Журавы і журавіны» пакуль можа гарантаваць хіба толькі добры настрой мясцовым жыхарам, якія вельмі любяць сваё сьвята.

У карагодзе — старшыня Віцебскага аблсавету Ўладзімер Цярэнцьеў (у цэнтры)
У карагодзе — старшыня Віцебскага аблсавету Ўладзімер Цярэнцьеў (у цэнтры)

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG