Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Як цудоўна, што вы ёсьць!» Міхалок атрымаў ліст падзякі ад адміністрацыі дому-інтэрнату


Brutto выступае ў «Менск-Арэне». На фота —
Сяргей Міхалок
Brutto выступае ў «Менск-Арэне». На фота — Сяргей Міхалок

Адміністрацыя менскага дому-інтэрнату для пэнсыянэраў і інвалідаў выказала «шчырую ўдзячнасьць і сардэчную падзяку» Сяргею Міхалку і ягонаму гурту Brutto за «сыстэматычнае аказаньне спонсарскай дапамогі на ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўнай установы».

Гэта вынікае зь ліста з подпісам дырэктаркі дому-інтэрнату Веры Ляйкоўскай, які музыка атрымаў напярэдадні.

«У інтэрнаце пражывае 394 чалавекі, у тым ліку ўдзельнікі і вэтэраны вайны, работнікі тылу, вязьні канцлягераў, воіны-інтэрнацыяналісты, інваліды зь дзяцінства ды іншыя катэгорыі грамадзянаў, якія заслугоўваюць асаблівай увагі і клопату, — напісала спадарыня Ляйкоўская. — На дапамогу, якую мы ад вас атрымліваем, адкрываюцца новыя аддзяленьні, ствараюцца кабінэты для рэабілітацыі».

Кіраўніца дому-інтэрнату адзначае, што ў нялёгкі час, калі ўсё больш і больш людзей маюць патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, цяжка знайсьці чалавека, здольнага ўспрымаць чужыя праблемы як свае.

«Як цудоўна, што вы ёсьць! — падсумоўвае дырэктарка. — Велікадушнасьць, дабрыня і спагадлівасьць робіць лепшым жыцьцё тых, хто ў нас прыжывае. Хай дабрыня і шчодрасьць вернуцца да вас сто разоў!».

Адміністрацыя дому-інтэрнату пажадала калектыву Міхалку цікавых задумаў і іх пасьпяховага ажыцьцяўленьня, яскравых значных падзеяў і асабістага шчасьця кожнаму ўдзельніку папулярнага гурту.

Працяглы час творчасьць Сяргея Міхалка была забароненая ў Беларусі, прычынай сталі ягоныя рэзкія выказваньні ў адрас найвышэйшага кіраўніцтва краіны. Музыку нават пагражала крымінальная адказнасьць.

Летась забарона на канцэртную дзейнасьць BRUTTO і клюбны праект «Ляпіс-98» была зьнятая, яны рэгулярна выступаюць у Менску ды іншых гарадах Беларусі. Сяргей Міхалок зь сям’ёй стала жыве ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG