Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Палёт кулі» — выйшаў новы фільм пра вайну на Данбасе


Новы фільм пра вайну на Данбасе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:03 0:00

Расейскі рэжысэр-дакумэнталіст Бэата Бубянец паказала свой новы фільм, «Палёт кулі», зьняты без адзінай зьлепкі.

Месца дзеяньня — пасёлак Шчасьце, 2014 год, разбураны мост паміж двума варожымі бакамі. Афіцыйная прэм’ера фільму адбудзецца ў сьнежні ў Маскве на міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфест».

«Мой новы фільм — гэта 80 хвілін, які я зьняла адным кадрам, гэта значыць без адзінай зьлепкі падчас ваенных дзеяньняў на ўсходзе Украіны», — сказара Бэата Бубянец карэспандэнту нашага радыё. — «Я здымала ў жніўні 2014 году якраз на мяжы паміж прарасейскімі і ўкраінскімі сіламі. Па дарозе я здымала наогул усе падзеі, якія там адбываліся, і паколькі я маю расейскі пашпарт, то я мела магчымасьць здымаць як з аднаго боку, так і з другога, у мяне было вельмі шмат унікальнага матэрыялу, якога проста ні ў кога не было. І мне хацелася зрабіць вялікі фільм пра гэта. Увесь год я раздумвала аб тым, пра што мой фільм, і ў нейкі момант я зразумела, што ўсё, што я хацела сказаць, складзена ў гэтых 80 хвілінах, па вялікім рахунку».

На пытаньне, на чыім баку былі ейныя сымпатыі, Бэата Бубянец адказала наступным чынам:

«У прынцыпе мяне, напэўна, не вельмі цікавіла палітычная складнік, гэта значыць расейска-ўкраінскія адносіны, мяне больш цікавіла наогул прырода вайны і, напэўна, мужчыны, якія ідуць ваяваць. Гэта значыць, мяне гэта больш цікавіла, чым тое, за каго яны — за Расею ці за Ўкраіну, таму што, па вялікім рахунку, мне здаецца, ужо непасрэдна на вайне прыблізна аднолькавыя мэтады выкарыстоўвае як адзін бок, так і другі. Таму ня мела значэньня, каго я здымаю — украінцаў ці прарасейска настроеных сэпаратыстаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG