Сочынская адміністрацыя падала пазоў у суд аб зносе «Музэю беларусаў». Улады гораду маюць намер прызнаць дом-музей самавольнай пабудовай.
У рамках фэстывалю урбан-арту Vulica Brasil, які на мінулым тыдні стартаваў у Менску, 28 жніўня ў прасторы Space пройдзе варштат з удзелам вядомага бразыльскага архітэктара, кіраўніка праектнага бюро FGMF Ларэнца Жыменэса.
Асаблівасьцям маўленьня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна будзе прысьвечаная адна зь сэкцыяў на прызначанай на восень канфэрэнцыі лінгвістаў у амэрыканскім Чыкага.
«Крама сувэнірных вырабаў у нацыянальным стылі» разьмясьцілася на праспэкце Фрунзэ, 8 — на першым паверсе пяціпавярховіка, амаль што ў самым цэнтры Віцебску.
8 верасьня ў Менску на Траецкай набярэжнай адкрыюць скульптурную кампазыцыю «Беларусам замежжа».
Дваццаць першаклясьнікаў гарадзкой гімназіі № 36 імя Івана Мележа будуць ратаваць імідж беларускамоўнай адукацыі ў паўмільённым Гомлі. Гэта пры тым, што ўсяго ў горадзе з пачаткам верасьня за парты сядуць каля 50 тысяч школьнікаў.
25 жніўня, напярэдадні заключнага канцэрту «Клясыка ля ратушы з Velcom», на плошчы Свабоды адкрылася фотавыстава, прысьвечаная трэцяму сэзону фэстывалю.
«Да 21 верасьня ўключна вось у такім выглядзе пры любым надвор’і і ў любую гадзіну буду зь нецярплівасьцю чакаць вас каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага дзеля здымкаў і абдымкаў», — напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Лявон Вольскі.
Васьмідзённы велапрабег «Думка мае значэньне» ў падтрымку людзей з разумовай інваліднасьцю пройдзе па тэрыторыі Гарадзенскай і Менскай абласьцей.
Украінскі ўрад ухваліў праект стварэньня дзяржаўнай установы «Ўкраінскі інстытут» для прэзэнтацыі Ўкраіны і прасоўваньня яе іміджу ў сьвеце.
Гасьцямі ўрачыстасьцяў у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры, прымеркаваных да 100-годзьдзя з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, былі і прадстаўнікі менскага футбольнага клюбу «Дынама».
Менская паэтка Даша Бялькевіч выступіла перад кіеўскай публікай у кнайп-клюбе «Купідон», папулярным месцы творчых імпрэзаў ва ўкраінскай сталіцы. Пасьля вечарыны Даша дала інтэрвію карэспандэнту Свабоды.
Пад’езд да Кёльнскага сабору цяпер перакрыты каменнымі бар’ерамі. Гэта сьледзтва тэрактаў у Каталёніі, дзе плянавалі атаку і на знакаміты сабор Саграда Фамілія.
У Магілёве выпускнікі школы Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў «Цяпліца» расьпісалі сьцены беларускімі вершамі. Свой праект «Вершы на сьценах» мастакі-пачаткоўцы задумвалі дзеля папулярызацыі беларускай мовы ды стварэньня новых арт-аб’ектаў.
І толькі ў пачатку 90-х аўтар публічна агучыў сапраўдную апошнюю страфу, фінал, у якім і паэт, і ягоны народ маюць толькі адзін драматычны выбар: мова альбо сьмерць.
Эканамічны суд Менску прызнаў законнымі дзеяньні начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Паўла Скалабана, які не дазволіў жывую прэзэнтацыю сольнага альбому Алеся Дзянісава (гурт Dzieciuki, раней «КальЯн» і «Людзі на балоце») «Кароткая гісторыя Беларусі».
Вышыванкі, хустачкі, каралі, акуратныя фрызуры — у вёсцы Мыслабаж знайшлі фатаздымак моладзевага гурту, датаваны 1934 годам.
У Магілёве насупраць ратушы паставілі памятны знак стаўцы расейскага імпэратара Мікалая ІІ. Апошні расейскі самаўладца камандаваў з Магілёва сваімі войскамі ў Першую ўсясьветную вайну.
Беларускі сьпявак Лявон Вольскі 21 верасьня дасьць сольны канцэрт у менскім клюбе Prime Hall. Ён з гуртам выканае альбом «Белая яблыня грому» на вершы клясыкаў беларускай паэзіі, а таксама свае найлепшыя песьні.
У Менску стартаваў чацьвёрты па ліку фэстываль урбан-арту Vulica Brasil — альтэрнатыўны погляд на сучасны стрыт-арт.
275 гадоў таму нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, беларускі шляхціч, які адзіны спрабаваў не дапусьціць першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Жыхары Ангарску выйшлі на цэнтральную плошчу гораду, да будынка адміністрацыі, з кнігамі ў руках на знак пратэсту супраць рашэньня пра аптымізацыю бібліятэчнай сеткі, у выніку якой будуць зачыненыя чатыры бібліятэкі.
2 дні праходзяць урачыстасьці ў касьцёле Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёр. Тысячы браслаўчан, пілігрымаў, пешых і на роварах, з розных гарадоў Віцебскай вобласьці і усёй Беларусі прыбылі ў Браслаў.
Драматург Андрэй Курэйчык сьцьвярджае, што спрычыніўся да кадравых ратацый на пасадзе начальніка аддзелу па кінэматаграфіі Міністэрства культуры Беларусі.
Анатоль Еўмянькоў, які больш за дзесяць гадоў узначальваў дом-музэй Адама Міцкевіча ў Завосьсі пад Баранавічамі, больш не жадае змаганьня. Са спадаром Анатолем не працягнулі працоўны кантракт, і ад 1 верасьня сядзібу ўзначаліць нехта іншы.
Два былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — дацэнт, кандыдат філязофскіх навук Уладзімер Падгол і кіраўнік грамадзкай арганізацыі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Аляксандар Таўстыка — зьвярнуліся да кіраўніка беларускай дзяржавы.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім тыдзень адпачывала ва Ўкраіне: спачатку на Чорным моры ў Адэсе, пасьля разам з мужам заехала да яго сваякоў у Мікалаеў.
Інтэрвію пра знос канфэдэрацкіх помнікаў у ЗША з Джэем Толсанам, супрацоўнікам Інстытуту вывучэньня культуры Вірджынскага ўнівэрсытэту і рэдактарам навуковага часопісу «The Hedgehog Review».
У Беларусі 17 жніўня пачаўся паказ амэрыканскага камэдыйнага баевіка рэжысэра Патрыка Х’юза «Целаахоўнік кілера» з Гэры Олдманам у ролі беларускага дыктатара і ваеннага злачынцы Ўладзіслава Дукавіча.
У Горадні прэзэнтавалі кнігу Тамаша Грыба «Выбранае». Яе прадставіла адна з укладальніц — намесьніца дырэктара БДАМЛМ Натальля Гардзіенка. Гэта першае выданьне прац забытага ідэоляга беларускай дзяржаўнасьці і першая прэзэнтацыя ягонай кнігі ў Беларусі.
Кошт трох помнікаў склаў 1500 даляраў.
А 17:30 у пятніцу 18 жніўня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі адкрыецца выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, падрыхтаваная амбасадай Польшчы ў Беларусі, Нацыянальным гістарычным музэем і гісторыкам Ігарам Мельнікавым.
Свабода атрымала допіс ад менчука Юрыя Тамковіча, які абураецца нелітаратурным выкарыстаньнем назвы аднаго з прыпынкаў на барысаўскім напрамку электрацягнікоў.
У рамках міжнароднай плятформы «Артпраспэкт» 17 жніўня Беларусь наведае ўзбэцкі і кіргіскі мастак Вячаслаў Ахунаў. Сустрэча-размова з госьцем адбудзецца ў менскай галерэі «Ў».
У сувязі зь візытам прэм’ер-міністра Аўганістану Абдулы Абдулы ў Беларусь, прапануем вам жменю асноўнай інфармацыі пра Аўганістан.
«Сара нарадзілася ў Беларусі, і апошнія гады жыцьця яна насіла ўсё белае».
15 жніўня магло стаць знакавым у гісторыі Менску — у гэты дзень у 1860 годзе нарадзіўся Караль Ян Аляксандар Чапскі, самы праэўрапейскі і крэатыўны з усіх ранейшых і пазьнейшых гораданачальнікаў.
У Менску на чарговыя ўгодкі сьмерці Якуба Коласа ўшанавалі памяць народнага паэта. Клясык беларускай літаратуры памёр 13 жніўня 1956 году, пахаваны на сталічных Вайсковых могілках.
Большасьць дзяржаўных органаў і грамадзкіх арганізацый падтрымалі ўвядзеньне ў Беларусі Дня бацькі.
Галаўны офіс Кітайскага турыстычнага агенцтва China Travel Service Head Office (CTS) першым з унутраных канкурэнтаў распрацаваў маршрут па Беларусі.
У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы». Паводле Лукашэнкі, «расейская мова сёньня — гэта дабро для нас».
«Калісьці на Случчыне вышывалі золатам, а цяпер Таболіч чарнілам па целе», — музыка і майстар тату Алесь Таболіч распавядае, як беларускі арнамэнт пацясьніў моду на руны, герогліфы і нават «Пагоню».
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Гомлі распавяла чаму адмовілася ўзначаліць фонд «Курапаты».
Пасьля індывідуальных і групавых заняткаў ды студыйнай працы фіналісты конкурсу «Засьпявай 4×4» рыхтуюцца да канцэртаў, якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх гуртоў.
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абвясьціла доўгі сьпіс прэміі.
13 жніўня нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч правяла сустрэчу з былымі і цяперашнімі навучэнцамі ды настаўнікамі Капаткевіцкай сярэдняй школы (Петрыкаўскі раён), якую яна скончыла 50 гадоў таму.
У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» 13 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня можа гаварыць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы».
12 жніўня Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з гамельчукамі. Сустрэчу арганізавалі грамадзка-палітычны цэнтар, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
13 жніўня Сьвятлана Алексіевіч наведала Капаткевіцкую сярэднюю школу, дзе сустракалася з аднаклясьнікамі і настаўнікамі.
Загрузіць яшчэ