У Менску на чарговыя ўгодкі сьмерці Якуба Коласа ўшанавалі памяць народнага паэта. Клясык беларускай літаратуры памёр 13 жніўня 1956 году, пахаваны на сталічных Вайсковых могілках.
Большасьць дзяржаўных органаў і грамадзкіх арганізацый падтрымалі ўвядзеньне ў Беларусі Дня бацькі.
Галаўны офіс Кітайскага турыстычнага агенцтва China Travel Service Head Office (CTS) першым з унутраных канкурэнтаў распрацаваў маршрут па Беларусі.
У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы». Паводле Лукашэнкі, «расейская мова сёньня — гэта дабро для нас».
«Калісьці на Случчыне вышывалі золатам, а цяпер Таболіч чарнілам па целе», — музыка і майстар тату Алесь Таболіч распавядае, як беларускі арнамэнт пацясьніў моду на руны, герогліфы і нават «Пагоню».
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Гомлі распавяла чаму адмовілася ўзначаліць фонд «Курапаты».
Пасьля індывідуальных і групавых заняткаў ды студыйнай працы фіналісты конкурсу «Засьпявай 4×4» рыхтуюцца да канцэртаў, якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх гуртоў.
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абвясьціла доўгі сьпіс прэміі.
13 жніўня нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч правяла сустрэчу з былымі і цяперашнімі навучэнцамі ды настаўнікамі Капаткевіцкай сярэдняй школы (Петрыкаўскі раён), якую яна скончыла 50 гадоў таму.
У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» 13 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня можа гаварыць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы».
12 жніўня Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з гамельчукамі. Сустрэчу арганізавалі грамадзка-палітычны цэнтар, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
13 жніўня Сьвятлана Алексіевіч наведала Капаткевіцкую сярэднюю школу, дзе сустракалася з аднаклясьнікамі і настаўнікамі.
Фэст у Лошыцкім парку, арганізаваны броварам «Аліварыя», прайшоў 12 жніўня ў Менску ўжо другі раз.
На сайце «Удобный город» зьявілася пэтыцыя, аўтары якой прапануюць вярнуць гораду гістарычную назву.
Будучы 12 жніўня ў Гомлі на сустрэчы з чытачамі, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч аказала фінансавую дапамогу ня толькі мясцовай жанчыне-інваліду Натальлі Васіленцы, але й пінскаму інваліду Мікалаю Крычко.
12 жніўня нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася ў Гомлі зь мясцовай жыхаркай, якую пагражалі выселіць на вуліцу з арэнднага пакоя. Пісьменьніца фінансава дапамагае Натальлі Васіленцы, штомесяц пералічвае ёй пэўную суму.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі ў Гомлі. Сустрэчу зладзілі грамадзка-палітычны цэнтар, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Сустрэчу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч з гамельчукамі зладзілі грамадзка-палітычны цэнтар, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
12 жніўня менскі гурт Re1ikt выступіць зь вялікай сольнай праграмай у рамках праекту «Пешаходка».
Каардынатар культурніцкіх праектаў Глеб Лабадзенка ініцыяваў перанос на радзіму праху выбітнага беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі (Самуіл Плаўнік, 1886–1941).
Сапраўдны пісьменьнік так і павінен любіць. Літаратуру значна мацней, чым жонку.
Анансаваная раней сустрэча нобэлеўскай ляўрэаткі Святланы Алексіевіч з гамельчукамі адбудзецца ў суботу, 12 жніўня, на вуліцы Палескай, 52. Пачатак а 17-й гадзіне.
Настае жніво, збор ураджаю. А гэта азначае, што прыходзяць дажынкі. Пра традыцыю дажынак у колішняй беларускай вёсцы мы і будзем сёньня гутарыць з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.
20 жніўня ў Менску на тэрыторыі Верхняга гораду пройдзе Сьвята ўкраінскай культуры. Імпрэза прысьвечаная 26-й гадавіне незалежнасьці Ўкраіны.
Кінарэжысэр Аляксей Туровіч атрымаў клясыфікацыйнае пасьведчаньне на пракат мастацкага фільму па апавяданьні Васіля Быкава «Жоўты пясочак». Ужо падпісана пагадненьне з «Кінавідэапракатам», прэм’ерны паказ прызначаны на сярэдзіну верасьня.
У Калоскай царкве ў Горадні адбылася паніхіда на беларускай мове за спачын душы Ларысы Геніюш. 9 жніўня адзначаюцца 107-я ўгодкі яе дня нараджэньня.
Кажучы напрасткі, «поп-рок» гэта трохвілінныя песенькі пра каханьне-расставаньне, а «прог рок» — гэта значна больш мудрагелістая штука.
Гурт «Крамбамбуля» кампэнсаваў судовыя выдаткі сваім прыхільнікам — менчукам Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу.
Беларуская каманда аднадумцаў паспрабавала аднавіць шрыфт, якім 500 гадоў таму, рыхтуючы да выданьня Псалтыр, карыстаўся тутэйшы першадрукар Францішак Скарына
Ніводнага аўтара, маладзейшага за 40 гадоў, мы не знайшлі ў разьдзеле «Літаратура на сучасным этапе» абноўленай школьнай праграмы для 11 клясы.
«Ні на кога не спадзеючыся, вырашылі самі адзначыць», — тлумачыць кіраўнік гарадзкой суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў. У Магілёве прайшоў флэш-моб: калектыўнае чытаньне беларускіх кніг.
Ня варта гуляць у чужыя гульні. Ні ў «патрыярхальныя», ні ў «фэмінісцкія», ні ў якія іншыя.
Гурт Re1ikt выступіць 12 жніўня зь вялікай сольнай праграмай у рамках праекту «Пешаходка».
Пераможца міжнароднага конкурсу «Эўравізія-2016», украінская сьпявачка Джамала пацьвердзіла ўдзел у музычным фэсьце Mirum Music Festival. Імпрэза адбудзецца 19 жніўня ля муроў Мірскага замку.
Першая прэзэнтацыя новай кнігі Вінцука Вячоркі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» пад назвай «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» прайшла ў Баранавічах.
Кабэльная і спадарожнікавая тэлевізійная сетка HBO супольна са Sky Television анансавала 5-сэрыйны дакумэнтальны міні-сэрыял, прысьвечаны катастрофе на Чарнобыльскай АЭС. Пакуль праект фігуруе пад простай назвай «Чарнобыль».
На дзень 500-гадовага юбілею беларускага кнігадруку нічога з таго, пра што гаварылася год таму, не рэалізавана.
У катэдэральным касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася ўрачыстая імша — юбілей выданьня Францішка Скарынам беларускага «Псалтыра» супаў з каталіцкім сьвятам Перамяненьне Пана.
У Зэльве адзначылі 107-я ўгодкі нараджэньня Ларысы Геніюш. Яна нарадзілася 9 жніўня 1910 году.
Беларусы Чэхіі правялі эксурсію-пэрформанс з прафэсійным гідам па скарынаўскіх мясьцінах у Празе.
Прадстаўнікі амбасада Рэспублікі Беларусь у Празе ўрачыста ўсклалі кветкі да помніка Францыску Скарыну і мэмарыяльнай дошкі ў яго гонар.
Свабода паглядзела, як адзначаецца 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня на сайтах афіцыйных дзяржаўных устаноў, а таксама на інтэрнэт-старонках незалежных інфармацыйных выданьняў.
Сёньня 5 жніўня гурт «Крамбамбуля» выступае хэдлайнэрам менскага фэстывалю «Хмяльноў».
На фэстывалі «Хмяльнога пеннага», што праходзіць у Менску 5 жніўня, прадаюць кубкі з выявамі Уладзімера Пуціна і савецкай сымболікі.
Усё, што мы ведаем пра Скарыну і яго гравюры на гэты момант, сьведчыць пра тое, што ён сапраўды маляваў эскізы сам. Інакш бы мы не даведаліся, як выглядалі члены яго сям’і.
Больш за тры дзясяткі клюбаў рыцарскай рэканструкцыі зь Беларусі і Расеі на замкавай гары паказваюць сваё майстэрства валоданьня зброяй сярэднявечнага ваяра. На рысталішчы — вершнікі, пешыя рыцары, лучнікі.
У кніжнай сэрыі Радыё Свабоды ўжо выйшлі 50 кніг. Некаторыя зь іх ужо даступныя ў фарматах для электронных кніг.
Нямецкі гурт Scooter прыляцеў у Крым 4 жніўня, каб заграць на музычным фэсьце ў Балаклаве. Гэтым яны парушылі закон Украіны, цяпер ім пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі
Загрузіць яшчэ