На сайце «Удобный город» зьявілася пэтыцыя, аўтары якой прапануюць вярнуць гораду гістарычную назву.
Афіцыйную назву гораду прапануецца замяніць з «Брэста» на «Берасьце». Паводле аўтараў пэтыцыі, цяпер горад носіць назву, скажоную русыфікацыяй і палянізацыяй.
Чаму менавіта «Берасьце», а ня «Брэст»?
Перайменаваньне гораду плянуецца правесьці да 2019 году, калі Берасьце будзе адзначаць сваё 1000-годзьдзе.