Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Re1ikt зайграе дабрачынны канцэрт у падтрымку псыхічна хворых


Гурт Relikt
Гурт Relikt

12 жніўня менскі гурт Re1ikt выступіць зь вялікай сольнай праграмай у рамках праекту «Пешаходка».

Падчас імпрэзы музыкі плянуюць сабраць сродкі для клюбнага дому «Адкрытая душа», які ладзіць сацыяльна-псыхалягічную рэабілітацыю і падтрымлівае тых, хто пакутуе на псыхічныя захворваньні. Уваход на канцэрт вольны.

«Сёлета на запрашэньне арганізатараў мы адкрывалі праект „Пешаходка“, а цяпер нас паклікалі зайграць у Карэтным дворыку. І вырашылі, што зладзім ня проста бясплатны канцэрт, а зробім нешта большае», — кажа лідэр Re1ikt, бубнач Аляксандар Дземідзенка.

Удзельнікі калектыву вырашылі дапамагчы людзям, якія змагаюцца з хваробамі псыхікі, прачытаўшы гісторыі пра іх у інтэрнэт-часопісе «Имена».

Клюбны дом «Адкрытая душа» створаны ў 2011 годзе Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў. Дзякуючы падтрымцы людзі, што сутыкнуліся з наступствамі хваробы, атрымліваюць магчымасьць вярнуцца ў сьвет сяброўства, сям’і, працы, адукацыі, а таксама мець доступ да сацыяльных паслугаў.

Збор грошай для клюбнага дому ідзе на сайце часопісу «Имена». На гэты момант атрымана прыкладна 8 тысяч рублёў, што складае 20% ад патрэбнай сумы.

Гурт Re1ikt неаднаразова ўдзельнічаў у дабрачынных праектах: у межах кампаніі супраць хатняга гвалту, якую вяло Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, стаў абліччам кампаніі «Зоркі року супраць СНІДу», выступаў у дзіцячым доме ў вёсцы Вялікія Лётцы пад Віцебскам, зьбіраў сродкі для Беларускага дзіцячага госьпісу і Жодзінскага дзіцячага дому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG