Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень бацькі мяркуецца ўвесьці ў мэтах забясьпячэньня «гендэрнай роўнасьці»


Бацька гуляе з дзіцём, ілюстрацыйнае фота
Бацька гуляе з дзіцём, ілюстрацыйнае фота

Большасьць дзяржаўных органаў і грамадзкіх арганізацый падтрымалі ўвядзеньне ў Беларусі Дня бацькі.

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі сказала намесьніца начальніка аддзелу народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, паведамляе БелТА.

Па словах чыноўніцы, прапрацоўка пытаньня аб мэтазгоднасьці ўвядзеньня такога сьвята прадугледжаная Нацыянальным плянам дзеяньняў па забесьпячэньні гендэрнай роўнасьці на 2017–2020 гады.

Яна ўдакладніла, што папярэдне была вывучана пазыцыя дзяржаўных структур і грамадзкіх арганізацый, бо пытаньне само па сабе дыскусійнае:

«Зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і грамадзкімі аб’яднаньнямі ідэя ўвядзеньня Дня бацькі падтрымана», — сказала прадстаўніца міністэрства.

Паводле Марыны Арцёменкі, удзельнікі апытаньня схіляюцца да таго, каб сьвята ў Беларусі адзначалася ў трэцюю нядзелю чэрвеня, у Міжнародны дзень бацькі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG