Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крамбамбуля» аплаціла штрафы за пакараных фанатаў


БЧБ-сьцяг на фэстывалі «Хмяльноў» у Менску

Гурт «Крамбамбуля» кампэнсаваў судовыя выдаткі сваім прыхільнікам — менчукам Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу.

Пра гэта музыкі напісалі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Паведамляем: на сходзе атраду хуткага разгортваньня „Крамбамбуля“ было вырашана кампэнсаваць фінансавыя страты (штраф) за ўзьняты на канцэрце бел-чырвона-белы сьцяг партызанам Івану і Зьмітру. Што і было выканана сёньня. Жыве Беларусь!».

7 жніўня суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў па 10 базавых велічынь штрафу (230 рублёў) менчукам Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце «Крамбамбулі»​ падчас піўнога фэсту «Хмяльноў» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг .

Суд даў веры сьведчаньням міліцыянтаў, якія абвінавацілі Зьмітра Навуменку і Івана Лісаўца, што тыя нібыта «размахвалі рукамі, нецэнзурна лаяліся і былі ў стане алькагольнага ап’яненьня». Ноч перад судом мужчыны правялі ў РУУС Заводзкага раёну Менска.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG